Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень 14.12.2019

Дата: 14 декабря 2019 в 15:57, Обновлено 19 декабря 2019 в 22:59
321 просмотр

14.12.2019 ва ўстанове адукацыі адбыўся бацькоўскі сход, тэмай якога стала прафілактыка правапарушэнняў сярод непаўналетніх. На сходзе да ведама законных прадстаўнікоў і вучняў была даведзена інфармацыя аб адказнасці за правапарушэнні, звязаныя з незаконным зваротам наркатычных сродкаў. Быў арганізаваны прагляд прафілактычных відэаролікаў. Памочнік урача Багушэвіцкай АУАП Бурая Анастасія Ігараўна азнаёміла прысутных з наступствамі ўжывання наркатычных рэчываў.
Акрамя таго, на сход быў запрошаны супрацоўнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Палянскі Віктар Пятровіч, які з нагоды месячніка пажарнай бяспекі напярэдадні навагодніх святаў папярэдзіў прысутных аб мерах бяспекі пры святкаванні, аб недапушчальнасці выкарыстання несертыфіцыраваных піратэхнічных вырабаў. Пасля бацькоўскага сходу Віктар Пятровіч правёў гутарку з вучнямі ўстановы адукацыі па правілах бяспечнага карыстання электрычнымі бытавымі прыборамі, бяспечных паводзін у зімовы перыяд, падчас навагодніх святаў; нагадаў аб тым, што няправільнае выкарыстанне піратэхнічных вырабаў можа быць вельмі небяспечным.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.