Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Калі заблукаў у лесе...

Дата: 12 сентября 2020 в 23:47

Лес зараз надзвычай шчыры на грыбы. Нярэдка ў такую пару ратавальнікі і міліцыя занятыя пошукамі людзей, што згубіліся ў лясных масівах. Так, за апошні час у Мінскай вобласці згубіліся каля дзясятка чалавек, у тым ліку і некалькі дзяцей. У Бярэзінскім раёне ў чэрвені шукалі пажылых людзей, што пайшлі ў лес у весках Паложына і Мачаск і не вярнуліся дадому. У абодвух выпадках мужчыны больш за двое сутак блукалі па лесе, пошукі далі станоўчы вынік.

Залішняя самаўпэўненасць, няўменне арыентавацца ў лесе, пажылы ўзрост, наяўнасць захворванняў - тыя фактары, якія могуць згуляць злы жарт з грыбнікамі. Каб пазбегнуць непрыемнасцяў, неабходна перад паходам у лес абмеркаваць з роднымі свой маршрут і час вяртання. Абавязкова вазьміце з сабой зараджаны мабільны тэлефон, компас, запалкі, нож, невялікі запас вады і прадуктаў, пры наяўнасці пэўных захворванняў - медыкаменты. Апранайцеся ярка - так вас хутчэй змогуць адшукаць. Старайцеся запамінаць па шляху як мага больш прадметаў - незвычайныя дрэвы, камяні і іншае. Тады будзе  прасцей арыентавацца, вяртаючыся назад. Калі ўсё ж такі заблукалі, не панікуйце: прыслухайцеся - крыкі людзей, шум машын, брэх сабак укажуць вам на размяшчэнне населенага пункта. Калі выйшлі на лінію электраперадач, чыгунку, газаправод, раку - ідзіце ўздоўж гэтых аб’ектаў і выйдзеце да людзей. Падаваць гукавыя сігналы можна ўдарамі палкі аб дрэвы - гук ад іх далёка разыходзіцца па лесе. Калі вы заблукалі, не зацягвайце час: папрасіце дапамогі па тэлефонах 101, 102  ці 112.


Бярэзiнскi райаддзел па надзвычайных сiтуацыях

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.