Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Гульнёвая дзейнасць

Дата: 13 ноября 2019 в 01:14

Гульнёвая дзейнасць у рознаўзроставай групе “Вясёлка”

Мэта: фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да нацыянальнай мовы, стварэнне ўмоў для развіцця беларускага маўлення.

Задачы: - пабуджаць да ўзнаўлення кароткіх літаратурных твораў на беларускай мове, да разыгрывання іх;

  • развіваць элементарныя навыкі зносін на беларускай мове;
  • фарміраваць уменні распарадкоўваць ролі паміж дзецьмі;
  • развіваць зрокавую і слыхавую ўвагу, хуткасць рэакцыі, кемлівасць, спрыт, уменне дзейнічаць па сігналу.

Ход дзейнасці. Выхавальнік: - Добрай раніцы паважаныя госці! Сёння мы вас пазнаёмім з  беларускімі народнымі гульнямі, у якія мы любім гуляць у группе раніцай і ў другой палове дня, але паглядзіце, хто там хаваецца пад лаўкай. А гэта наш сябар – кот Мацей. (Хлопчык  з лялькай ката ўстае з-пад лаўкі і мяўкае). Давайце ўспомнім вершык пра ката. Усе:

 

Кот Мацей пад лаўкаю

Скварку з’еў і мяўкае:

Данік, гледзячы на ката:- Дзякуй, баба, дзякуй дзед.

-Дзякуй, Данік за абед!

 

Выхавальнік: - Добры дзень Мацей, як добра, што ты прыйшоў, дапамажы паглядзець нам маленькага браціка Янку, а мы пагуляем. Кот: Добра, дапамагу! (пачынае калыхаць калыску)

 

Дзеці: Ой, ты коцінька, каток.

У цябе шэранькі хвасток,

Ты прыйдзі  к нам начаваць,

Будзеш Янку калыхаць.

А я шэраму кату за работу заплачу.

Дам гарлачык малака і кавалак пірага.

 

Выхавальнік: - Вялікі табе дзякуй, вось ўжо і заснуў наш Яначка. Можна і пагуляць. Сёння я прынесла вам чароўную кветачку, на кожным пялёстку – заданне, выбірайце адзін, толькі аднаго колеру разам дамаўляйцеся. (На пялёстках умоўна намаляваны зязюля, пеўнік, сонейка, мышка, рукі, самалёт, нос, хлопчык) гэта наступныя гульні:

“Мышка”.  Пры дапамозе лічылкі:

 

Тут на лаўцы дзеці селі,

Тут вароны паляцелі,

Тут прыселі ля варот,

Гэта маці,

Гэта кот.

 

Выбіраецца маці і кот. Кот адыходзіць у бок, а дзеці садзяцца і на калені кладуць рукі далонямі адна да адной. Маці, заціснуўшы мышку паміж складзенымі далонямі абыходзіць гуляючых і, імітуючы перадачу мышкі, праводзіць сваімі рукамі  паміж далонямі кожнага іграка, пры гэтым гаворыць: “Гэтаму не дала, гэтаму не дала, гэтаму падумаю, гэты няхай пачакае” - і непрыкметна перадае каму-небудзь мышку. Абышоўшы гуляючых, яна кліча ката, які павінен адгадаць у каго мышка, той становіцца катом, а былы кот займае месца іграка. Не адгадае, адыходзіць убок, і гульня працягваецца. Кот, які не знайшоў мышку пасля трох спроб, выбывае з гульні, а яго месца займае ігрок, у якога была мышка ў апошні раз. А можна па лічылцы кожны раз выбіраць новага ката і новую маці.

“Схавай рукі” з пацешкай “Сонейка, сонца”. Па лічылцы выбіраецца сонца, яно становіцца ў круг, ловіць рукі, а ўсе дзеці трымаюцца за вяроўку і павінны сачыць за тым, каб яна не звалілася і ў пэўны час адпускаць, каб не папаліся рукі, разам з тым дражняць сонейка.

“Птушкі ляцяць”. Выхавацель называе словы. Дзеці махаюць рукамі, калі прадмет лятае і не рухаюцца, калі не лётае. Напрыклад: птушкі ляцяць, званочкі, канапа, мухі, жабы, пчолы, самалёты, дзьмухаўцы, рамонкі, дываны…

“Нос, нос, лоб”. Выхавацель паказвае на розныя часткі свайго цела, а дзеці павінны правільна паказваць тое, што ён называе і не заблытацца.

“Зязюля” і “Адгадай, чый галасок”. Дзеці ўтвараюць круг. Адзін з ігракоў становіцца пасярэдзіне яго і закрывае вочы. Дзеці гавораць:

 

Сталі ў круг і –раз, два, тры!

Павярнуліся сябры!

А як скажам – скок, скок.

Адгадай, чый галасок?

 

На апошнія словы ўсе паварочваюцца вакол сябе і спяваюць.  Дзіця, што стаіць у цэнтры з закрытымі вачамі, павінна адгадаць, хто праспяваў “Скок, скок”. Той, каго пазналі выходзіць на сярэдзіну круга.

Аналагічна праводзіцца гульня “Зязюля” у суправаджэнні слоў:

 

У сад зязюля прылятае,

Зранку песню нам спявае,

Ты (імя…) не зявай,

Хто кукуе адгадай!

 

“Кукарэку певунок” гульні з пальчыкамі ў у суправаджэнні пацешкі, хлопчыкі за певунка, дзяўчынкі адказваюць за курачку.

“Ягорачка” абыгрыванне пацешкі ў адпаведнасці з тэкстам.

Застанецца час, можна прапанаваць згуляць у “Вожыка”, але лавіць ручкі. Выхавальнік: Вы  ўсе малайцы, але на развітанне хачу пазнаёміць вас з  новай гульнёй “Прэла-гарэла”. Станавіцеся ў круг:      

 

Прэла-гарэла,

За мора ляцела,

А як прыляцела,

Дзе-недзе села.

Хто першы знойдзе,

Той сабе возьме.

 

А зараз вам патрэбна знайсці ўсе васількі, што схаваны ў групе, хто больш знойдзе, той і пераможца. Шукайце, а пасля падлічам. Спадабаліся гульні! Я спадзяюся, што і без кветачкі вы самі ў іх зможаце пагуляць.

  

 Інтэрактыўная гульня з бацькамі “Свята роднай мовы!”

Мэта: ўзбагачэнне вопыта межасабовых адносін людзей, іх пачуццёвага жыцця, трансляцыя педагагічнага вопыту і стварэнне ўмоў для матывацыі ўдзельнікаў гульні ў выкарыстанні прапанаваных метадаў і прыёмаў у зносінах  са сваімі дзецьмі па-беларуску.

Задачы: - арганізваць сумесную дзейнасць праз далучэнне бацькоў да этнакультуры,

- развіваць жаданне бацькоў супрацоўнічаць з дзіцячым садам па развіццю беларускага маўлення  дзяцей,

- стварыць умовы для таго, каб у бацькоў з’явілася жаданне практыкаваць родную мову пры зносінах з дзецьмі ў розных формах узаемадзеяння.

Абсталяванне: беларускія народныя касцюмы для вядучых і дзяцей, дэкарацыі для казкі, малюнкі – рэбусы прыказак, магнітафон, запіс беларускіх вясёлых песень, беларускія лялькі, зборнікі фальклору, памяткі, васількі.

Падрыхтоўка: развучванне з дзецьмі беларускіх песень, танцаў, вершаў і казак для прэзентацыі бацькам, стварэнне міні-музея этнічнай культуры “Беларуская хатка”, арганізацыя выстаўкі народных умельцаў, насычанасць памяшкання, ў якім будзе праводзіцца гульня знакамі і сімваламі культуры.

Ход мерапрыемства. 1. Прэзентацыя.

  1. Пачынае мерапрыемства выхавацель:

- Добры дзень паважаныя госці, сёння мы адзначаем свята беларускай мовы, запрашаю вас стаць актыўнымі удзельнікамі нашага мерапрыемства.

(Гучыць павольная беларуская музыка і ідзе хлопчык, выконваючы адпаведныя рухі і грае на свісцёлцы, а дзяўчынка чытае забаўлянку.)

 

Горкай-горкай горачкай

Ішоў малы Ягорачка.

Ваўкоў не баяўся,

Страхаў не пужаўся,

Выразаў Ягорачка

Дудачку-свісёлачку

І пяяў ён птушачкай,

 

Выхавацель:- Так ішоў Ягорка і сустрэў сваіх свяброў, якія гулялі з пальчыкамі:

 

Кукарэку певунок

Залаценькі чубок

Пад ветачку пайшоў,

Курку-рабку там знайшоў,

Пачаў курку пытаць,

Ці ўмее чытаць.

Не чытаю, не пішу,

Толькі яйкі нясу,

Штодзень яйкі нясу

Аж па цэламу кашу.

 

Выхавацель:- Узяў Ягорка сваіх сяброў і пайшлі яны вандраваць разам. Ідуць і бачаць, што сабралася на вуліцы шмат дзяцей, яны і запрасілі нашых знаёмых пагуляць разам.

(Праводзяцца гульні “Журавель” і “У нашага Трыхвана”).

Стаміліся дзеці гуляць і тут прыйшла цётка Алена, кажа:

- Дзеткі, я хачу вам казку расказаць пра зайчыка, а вы мне дапамажыце, калі ласка. (Дзеці выконваюць адпаведныя рухі на музычных інструментах, а музычны кіраўнік расказвае казку “Зайкава хатка”).

Выхавацель: - Але гэта яшчэ не ўся казка, слухайце, што адбылося ў наступныя дні. (Песня “Бегаў зайка, шэранькі ля ракі”).

Выхавацель: - Паважаныя дарослыя, ці спадабалася вам наша казка? Мы запрашаем вас станцаваць народны танец “Кракавяк”. Выходзяць дзяўчынка з хлопчыкам за руку і расказваюць вершы. Дзяўчынка - Алеся Бадака “Беларусачка”, хлопчык - Сяргея Сокалаў-Воюш ”Блакіт нябёс”:

  

Блакіт нябёс і белы бусел,

І кветкі ў полі, як абрус…

Мой край завецца Беларуссю,

    А сам я хлопчык беларус.

Твар румяненькі.

Белая хустачка.

Я ўжо ведаю, я – беларусачка.

І хачу так, як тата і мама

Родны край свой любіць я таксама.

 

2.Пастаноўка праблемы. (Дзеці ператвараюцца ў слухачоў, а бацькі наадварот становяцца актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства.) Выхавацель: - Паважаныя бацькі! Ці спадабаўся вам наш міні-канцэрт? Так нас усіх уразіла, як прыгожа нашы дзеці размаўляюць і спяваюць на роднай мове. А скажыце, калі ласка, чаму ў сучасным жыцці я ніколі не чую, каб вы з імі размаўлялі на роднай мове? Па чарзе выслухаць меркаванні кожнага.  Сення мы з вамі будзем спрабаваць  размаўляць па-беларуску. Але спачатку падзелімся на дзве каманды, прыдумаем назву і дэвіз  на беларускай мове. Выхавацель: Першае заданне - размінка. Адкажыце, калі ласка на пытанні, але па-беларуску, можаце адзін аднаму дапамагаць. (Пытанні можна задаваць па чарзе, або прапанаваць выцягваць карткі і самаму чытаць). За кожны правільны адказ каманда атрымае васілёк.

1.Самая буйная сава? (Пугач)  

2. Якое дрэва ў Беларусі называюць мядовым? (Ліпа)

3. Спецыяліст па знішчэнню вусеняў? (Зязюля)

4. Калі поле бывае блакітным? (Калі цвіце лён)

5. Хто такі Іван Дамінікавіч Луцэвіч? (Янка Купала)

6. Самая вялікая птушка Беларусі? (Белы бусел)

7. Галоўная рака Беларусі? (Днепр)

8. Дзень канстытуцыі Беларусі? (15 сакавіка)

9. Назавіце возера Беларусі ў якое ўпадаюць 17 ручаёў, а выцякае адна рэчка? (Нарач)

10. Які беларускі горад стаіць на вулкане? (Брагін)

 Выхавацель: Шаноўныя бацькі, скажыце, а ці ведаеце вы беларускія народныя прыказкі і прымаўкі? Зараз мы праверым, па малюнку патрэбна здагадацца, што гэта за прыказка:

  • “Ваўка ногі кормяць”.
  • “Калі тонкага дрэва не сагнеш, то тоўстага не адужэеш”.
  • “З пустога посуду не п’юць, не ядуць”.
  • “Не слухаў малы не паслухае і вялікі”.
  • “ На вярбе грушы не растуць”
  • “Беражыся каровы спераду, а каня ззаду”.
  • “У дзіравым вядры ваду не носяць”.
  • Прапаную бел. загадкі.
  • Было жоўтым, вырасла зялёным, сонца пацалавала, зноў жоўтым стала. (Збожжа)
  • Спераду шыльцы, ззаду вільцы, наверсе чорнае сукно, падыспадам белае палатно. (Ластаўка)
  • Зімою хаваюся, вясною з’яўляюся, летам весялюся, восенню спаць кладуся. (Рака)
  • Ні мора, ні зямля, караблі не плаваюць, бо нельга. (Балота)
  • Коціцца катушка, ні звер, ні птушка, ні камень, ні вада, а што – адгадай! (Сонца)
  • Хадзілі мужыкі ў лес без тапароў ды зрабілі хату без вуглоў. (Мурашкі)
  • У адным клубочку ды сем дзірачак. (Галава).

Вось мы з вамі і ўспомнілі беларускі фальклор.

Выхавацель: А зараз я прапаную вам успомніць нашы беларускія песні, хто пазнаў падпявае (БНП”Мікіта”, “Мішанька”, “Бегаў зайка шэранькі”, У.Алоўнікаў, А.Бачыла “Радзіма, мая дарагая”, І.Лучанок, А.Ставер “Жураўлі на Палессі ляцяць”, І.Лучанок, Я.Купала “Спадчына”, БНТ “Бульба”, “Крыжачок”).

3.Абмен вопытам. Выхавацель: Вось мы пераканаліся ў тым, што ведаем нашу мову і спадчыну. Аднак, скажыце, дома, ці размаўляеце вы на роднай мове хоць час ад часу? А ў якіх сітуацыях гэта можна зрабіць? Выслуховаем адказы ўсіх жадаючых. Затым удакладняем. У якія гульні вы з дзецьмі гуляеце  дома? Ці ведаеце беларускія? Калі бацькі змарыліся, можна прапанаваць гульню “Міхасік”. Напэўна, часцей за ўсё маці выкарыстоўваюць беларускія калыханкі або забаўлянкі, дзеці іх так любяць за простыя і запамінальныя словы. Шмат з іх суправаждаюцца пастукваннем, пагладжваннем, лёгкай казыткай, інакш кажучы, сапалучаюцца з рознымі варыянтамі массажу.

 

Я Алінку пасаджу,

Добрым вокам пагляджу,

У анела папрашу,

Каб вялікая расла.

Каб шчаслівая была.

Або такая.

У аблічча прыгажок,

У галованьку разумок,

У раток гаварок,

А ўсё злое - за парог: тфу!

 

   Гэтыя вершыкі маюць яшчэ і функцыю суцяшалак – можаце іх прыгадаць, калі дзіцятка пабіла каленку. Усім вядомая сарока-варона, не проста рыфмаванка. Падчас гульні з пальчыкамі, стымулююцца рэцэптары на далоньках і кончыках пальчыкаў, што таксама спрыяе развіццю мовы дзіцяці. А якія гушкалкі і казыталкі вы ведаеце, з вамі ў дзяцінстве гуляла маці або бабуля з дзедам? (Хто ўспомніў, прыгадае)

Паглядзіце, што за лялькі стаяць у мяне на стале? Чаму яны без твару?

Так, раней рабілі без твару, гэты падкрэслівалася тое, што рэч не жывая, а значыць ніхто не зможа зрабіць зла і жывому чалавеку. А лялькі ў нашых продкаў былі не толкі дзіцячымі забаўкаміале і надзейным абярэгам ад ліхога вока і хвароб.

Калі сароміцеся размаўляць па-беларуску таму, што робіце шмат памылак, вам у дапамогу лялька, ад яе імя, памылкі дзеці і не заўважаць. Але каб пазбегнуць трасянкі ва ўмовах білінгвізму (двухмоўя) старайцеся, у пэўнай сітуацыі выкарыстоўваць толкі адну мову, або прыцып “адзін чалавек - адна мова”, гэта спрыяе разуменню маленькага чалавека таму, што ў дадзенай сітуацыі размаўляем па-беларуску.

Ці чытаеце вы дзецям казкі на нач?Пераказ не толькі развівае маўленне, але спрыяе развіццю слыхавай памяці, мыслення, а не хапае часу, дапаможа гуказапіс, шмат казак можна знайсці ў інтэрнеце, зараз і мультфільмаў з’явілася шмат на роднай мове. Вам застанецца толькі спытаць у малечы пра што яны.

4.Рэфлексія. Падвядзенне вынікаў. Выхавацель: - На прыканцы нашай сустрэчы хочацца даведацца: Ці спадабаўся вам наш сход? Што вы адзначылі для сябе? Што хочацца змяніць у зносінах са сваімі дзецьмі? Спадзяюся, ад усяго сэрца, што наша сустрэча выклікала ў вас жаданне размаўляць на роднай мове. На памяць прапаную памяткі з  беларускімі лічылкамі, рухомымі гульнямі, гульнямі з лялькай. Забаўляйце дзетак часцей!

Тэма: Тэатралізаваная дзейнасць у  рознаўзроставай  групе “Сонейка”.     

Мэта: фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, жадання авалодаць ёю.

Задачы развіцця выхаванца ў дзейнасці:

- далучаць дашкольнікаў да багацця беларускай мовы, фарміраваць каштоўнасныя адносіны да яе,

- развіваць навыкі маўленчага самакантролю,

- развіваць навыкі разумення беларускай мовы,

- фарміраваць уменне самастойна і выразна весці сваю ролю ў спектакле.

Нагляднасць і абсталяванне: тэатр «Батлейка», магнітафон, каляска з лялькай.

Ход дзейнасці. Раздаецца званок тэлефона, выхавацель з некім размаўляе, выходзіць з группы, а потым вяртаецца з каляскай і лялькай .

Выхавацель : - Паглядзіце, калі ласка, каго я вам прывезла? Так маленькага хлопчыка, яго імя Васіль,  а маці яго ласкава называе Васілёк. Гэта дзіцё маёй знаёмай, яна пайшла ў цырульню і папрасіла мяне пабыць гадзіну з сынам. Вы мне дапаможыце яго паглядзець? У многіх з вас есць маленькія сястрычкі або брацікі, што яны любяць больш за ўсё? Так, калі з імі гуляюць (выхавацель з дзецьмі разказвае забаўлянку : “Кую, кую ножку…”)

Выхавацель: -  А зараз пакажыце маленькаму хлопчыку, як вы ўмееце гуляць у лічылкі, сутнасць гульні ў тым, каб кожны з дзяцей змог стаць вядучым, на кім астанавіліся лічыць, той выходзіць і сам рассказвае.

Выхавацель:  А давайце пазабавім Васілька гульнёй у ладачкі? (Дзеці пляскаюць у далоні пад  забаўку “Лады-ладушкі прыляцелі птушкі”)

Пасля зноў раздаецца плач дзіцяці. Выхавацель:  - Дзеці нешта не падабаецца нашаму госцю, можа яму спаць хочацца? Што вы прапануеце? Дзяўчынкі пяюць калыханку:

 

“Баю, баю спацькі,

 няма дома бацькі,

пайшоў на работу,

прыедзе ў суботу,

прывязе гасцінцаў

цэлую хусцінку,

будзем мы гасцінцы браць,

 будзем татку цалаваць”.

 

Выхавацель:  - Не спіць наш хлопчык, чым яшчэ мы можам пазабавіць маленькага? Так, можам паказаць яму казку.

Драматызацыя з дапамогай тэатра, беларуская “Батлейка”. Гучыць музыка, аўтар-выхавацель  пачынае расказваць казку “Каза-манюка”, яму дапамагаюць дзеці - дзеючыя асобы. Пасля прагляду выхавацель цікавіцца ў гледачоў, спадабалася, ці не, прапануе паслухаць прыказкі і пытаецца, як дзеці іх разумеюць, ці падыходзяць яны  да гэтай казкі, калі так, абгрунтаваць чаму?

 

*Шукай сабе сябра ў бядзе.

*Штот галава, то розум.

*Прыйшоў не званы, ідзі не гнаны.

*Бяда розуму вучыць.

Выхавацель: - А вось і матуля прыйшла! Дапабачэння!

Дыдактычная гульня “Вясёлы цягнічок”.

(для дзяцей ад 3-7 гадоў)

Мэта: садзейнічанне станаўленню рэпрадуктыўнага і прадуктыўнага маўлення.

Задачы: - фарміраваць уменні сачыць за разгортваннем дзеянняў у творах, разумець яго змест;

  • фарміраваць уменні захоўваць паслядоўнасць пры пераказе казак, як знаёмых, так і ў першыню прачытаных;
  • фарміраваць уменні ствараць самастойныя па задуме і моўным афармленні выказванні;
  • фарміраваць уменні прыдумваць казкі  або свой зачын ці канец яе.

Склад: наборнае палатно ў выглядзе цягніка і вагончыкаў, якія прычэпліваюцца ў залежнаці ад колькасці казак або колькасці герояў адной казкі; карткі з пэўнымі героямі, калі ў казках сустракаюцца такія ж героі, то колькасць аднолькавых картак павінна быць у адпаведнасці з колькасцю казак.

Варыянт гульні 1

Выхавальнік чытае казку і выстаўляе герояў па меры іх з’яўлення, што потым дапамагае пры пераказе, ці адказе на пытанні. Калі знешні выгляд героя  супадае са зместам, можна прапанаваць апісаць героя. Карткі могуць быць і схематычныя ў залежнасці ад узросту дзяцей.

Варыянт гульні 2

Выхавальнік прапануе дзецям знайсці тых герояў, якія ёсць ў пэўнай казцы і расказаць яе.

Варыянт гульні 3

Выхавальнік дае заданне, размеркаваць гарояў па казкам (вагончыкам).

Варыянт гульні 4

Дзеці  запрашаюць у казку новых герояў і расказваюць, што з імі там адбывалася, ці як яны там апынуліся і г.д.

Варыянт гульні 5

Параўнанне рускіх і беларускіх казак (сюжэта, колькасці герояў). Напрыклад значна адрозніваецца “Курка Раба”, у беларускай казцы ёсць і сабакі, і гусі, воўк і нават мядзець, які ад гора сабе хвост адарваў.

Варыянт гульні 6

Дзецям старэйшага ўзросту можна прапанаваць вырабіць свае карткі і прыдумаць гісторыю. Цягнік прывёз герояў адной казкі ў другую і г.д. у залежнасці ад задач.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.