Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Старонка роднай мовы

Дата: 19 февраля 2019 в 22:09, Обновлено 11 ноября 2020 в 11:35

Беларуская мова з’яўляецца адной з дзвюх (разам з рускай) дзяржаўных моў у Рэспубліцы Беларусь. Як іншыя нацыянальныя мовы, сучасная беларуская мова выступае ў дзвюх разнавіднасцях: літаратурнай і народна-дыялектнай. Кожная з гэтых разнавіднасцей мае свае сферы ўжывання і свае формы бытавання.

Мясцовыя гаворкі тэрытарыяльна і функцыянальна абмежаваны. Яны існуюць у вуснай форме і выкарыстоўваюцца пераважна як сродак зносін сярод сельскіх жыхароў.

Літаратурная мова абслугоўвае (паралельна з рускай) розныя сферы дзейнасці беларускага народа, з’яўляецца поліфункцыянальнай. Гэта мова школы, друку, радыё, тэлебачання, мастацкай літаратуры, гуманітарнай навукі і г.д. Літаратурная мова мае складаную і разнастайную сістэму моўных сродкаў, рэгламентаваныя і пісьмова замацаваныя нормы. Яна выступае ў вуснай і пісьмовай формах, якія разлічаны на розныя віды ўспрыняцця (слыхавое і зрокавае) і, адпаведна, адрозніваюцца лексічным і граматычным афармленнем.

 - ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

ад 23 лiпеня 2008 г. "Аб Правiлах беларускай арфаграфii i пунктуацыi"

Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі: 

https://adu.by/images/2018/02/up-dashkolnaj-adukacyi.pdf

Пералік вучэбных выданняў, афіцыйна зацверджаных або дапушчаных у якасці адпаведнага віду вучэбнага выдання Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, рэкамендаваных навукова-метадычнай установай "Нацыянальны інстытут адукацыі" Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:

https://s3-minsk.cloud.mts.by/datastorage/bogushevichy/library/Perechen_uch_izd_doshk.docx

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.