Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

З днём нараджэння, “Сірэна”!

Дата: 4 ноября 2020 в 12:08, Обновлено 4 ноября 2020 в 12:10
137 просмотров

5 лістапада адзначыў свой 24-ты дзень нараджэння клуб юных ратавальнікаў “Сірэна” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Бярэзінскага раёна. Усе гэтыя гады заняткі з дзецьмі ў клубе вядзе Ірына Рыгораўна Осіпава. За пройдзеныя гады яна стала сапраўды родным чалавекам у пажарнай часці, дзе і збіраюцца на заняткі дзеці. Без перабольшвання можна сказаць, што ўсе ў часці лічаць яе за таго ж самага байца, а таму нараўне з прафесійнымі ратавальнікамі можам называць Ірыну Рыгораўну сапраўднай легендай службы.
Зададзім некалькі пытанняў нашай гераіне:
- Як пачыналася для вас уся гэта “пажарная гісторыя”?
- Ведаеце, ніколі б не падумала, што 24 гады буду вучыць дзяцей. У мяне ж вышэйшая тэхнічная адукацыя, я інжынер-металург. Калісь працавала тэхнолагам на заводзе “Зеніт” у Вілейцы, потым – у страхавай кампаніі, а таксама на заводзе па вытворчасці вакон. У 1996 годзе у раённым адзеле народнай адукацыі Бярэзінскага райвыканкама паўстала пытанне аб стварэнні клуба юных ратавальнікаў, і тагачасны інспектар па пажарнаму нагляду Альфер Юрый Вітальевіч запрасіў мяне працаваць з дзецьмі.
- Ці было цяжка ствараць усе з “нуля”?
- Ведаеце, было больш цікава. Дзеці прыходзілі актыўныя, захапляліся пажарнай справай хутка. Дзеці і зараз такія! Канечне, зараз мы маем і форму, і наглядную прадукцыю, і мноства распрацовак па рабоце з дзецьмі, і інтэрнэт падкажа цікавыя ідэі. А тады кожная гульня стваралася сваімі рукамі, шукалі грошы на форму, самой прыходзілася распрацоўваць заняткі. Нельга было страціць цікавасць дзяцей!
- Ці былі думкі пашукаць іншую работу?
- Не, не было. Самой было цікава працаваць: кожны год у клуб прыходзілі новыя дзеці, пачаў “шумець” цэлы маладзежны рух, узнікла маладзежная арганізацыя ратавальнікаў-пажарных. Пастаянна прыцягвалі дзяцей да дзейнасці: то конкурсы, то акцыі, то пажарны спорт, то абласны палявы лагер…
- Колькі дзяцей прайшлі навучанне ў клубе за 24 гады?
- Цяжка падлічыць, прыкладна 1900 чалавек. Ганаруся, што многія з іх выбралі для сябе прафесію ратавальніка: зараз у раённым аддзеле годна служаць Аляксандр Карабінеўскі, Яўген Сігуеў, Віктар Палянскі, Данііл Лапыцька і іншыя.
- Як арганізавана навучанне ў клубе?
- У залежнасці ад узросту дзяцей працуюць тры групы, штодзень прыходзяць дзеці пасля ўрокаў. Самыя старэйшыя займаюцца ад да 19 гадзін вечара. У клубе зараз 70 удзельнікаў, звычайна на працягу вучэбнага года прыходзяць новыя дзеці: спачатку ідуць з сябрамі “за кампанію”, проста паглядзець, а потым просяцца застацца. Прыемна, што больш за палову маіх выпускнікоў – дзеці, што прыйшлі ў клуб яшчэ ў 4-5 класе і засталіся да канца школы.
- Як запрашаеце дзяцей у клуб?
- Звычайна ў верасні абыходжу з мерапрыемствамі ўсе гарадскія школы, расказваю дзецям, чым мы будзем займацца ў “Сірэне”. І гэта схема безадказна працуе ўжо 24 гады. Для дзяцей надзвычай важна, што на заняткі трэба прыходзіць менавіта ў пажарную часць.
- Якія ўзнагароды мае клуб?
- Мы добра паказваем сябе на абласных конкурсах і спаборніцтвах: да прыкладу, у 2019 годзе мы - чацвертыя па пажарна-выратавальным спорце ў першынстве Мінскай вобласці, таксама наша – 3-е месца ў практыкаванні «Пад’ем на 2 паверх вучэбнай вежы”. А у 2014 годзе мы сталі нават другімі ў вобласці ў першынстве! Мінулыя гады таксама адзначаны кубкамі і дыпломамі ў розных конкурсах і абласных спаборніцтвах.
- Якімі актывістамі ганарыцеся зараз?
- Іх многа! Асабліва парадавалі ў гэтым годзе Паліна Цыбулька і Паліна Вараб’ева. Іх запрасілі на абласныя зборы ў Слуцк: тут рыхтавалі каманду ад Мінскай вобласці для спаборніцтваў юных ратавальнікаў у лагеры “Зубраня”. Па выніках збораў Вараб’ева Паліна трапіла ў абласную каманду.
- Ірына Рыгораўна, дзякуй вам за самаадданасць справе, энтузіазм, творчасць і энергічнасць. З днем нараджэння, “Сірэна”!
Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.