Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Падведзены вынікі міні-праекта "Птушыная сталоўка"

Дата: 19 декабря 2020 в 10:40, Обновлено 19 декабря 2020 в 10:47
182 просмотра

Міні-праект "Птушыная сталоўка", над рэалізацыяй якога працавалі выхавальнік, бацькі і выхаванцы дашкольнай групы "Сонейка" ДУА "Багушэвіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа", завершаны.
На працягу тыдня дзеці пад кіраўніцтвам вопытнага педагога Корык Вольгі Пятроўны вывучалі зімуючых птушак. На занятках слухалі аповед выхавальніка пра звычкі птушак, пра асаблівасці іх жыцця ў халодны перыяд года, а потым самі ляпілі з пластыліну фігуркі птушак, рабілі аплікацыю "Снегіры на галінцы".
Бацькі выхаванцаў таксама не засталіся без увагі: для іх на інфармацыйным стэндзе была змешчана інфармацыя аб экалагічным выхаванні дзяцей, якая падштурхнула дарослых стаць прыкладам для сваіх сыноў і дачушак і праявіць клопат пра пярнатых. Кожная прынесеная бацькамі кармушка - вынік стараннай працы людзей, неабыякавых у адносінах да прыроды.
Колькі радасці было ў дзяцей, калі іх кармушкі з’явіліся на дрэвах на тэрыторыі ўстановы! Цяпер кожная прагулка пачынаецца з акцыі "Пакармі птушак". Выхаванцы з задавальненнем сыплюць у кармушкі зерне, семкі, ягады, прынесеныя загадзя. І з яшчэ большым задавальненнем іх ядуць вераб’і, снегіры і сойкі, якія ўжо запомнілі шлях да нашай "птушынай сталоўкі".

(Фота ў раздзеле "Фотаальбомы")

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.