Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Не мае межаў глупства чалавека, альбо Не бярыце ў рукі запалкі!

Дата: 4 апреля 2020 в 10:04, Обновлено 4 апреля 2020 в 10:11
246 просмотров

Не мае межаў глупства чалавека, альбо Не бярыце ў рукі запалкі!
За пятніцу і выхадныя дні адбыліся дзесяць выездаў службы ратавання на ўзгаранні і пажары. Такі сумны антырэкорд – вынік неабачлівасці, а насамрэч сапраўднага глупства людзей, якія паўсюдна ў раёне распальваюць вогнішчы і выпальваюць сухую расліннасць. Так, у мінулую пятніцу ў весцы Глінішча з-за пакінутуга без нагляду вогнішча згарэў жылы дом і хляўчук, гарэла на вялікай плошчы сухая трава. У гэты ж дзень па вуліцы Пралетарскай у Беразіно гарэла сухая расліннасць на плошчы 300 м.кв, агонь пачаў распаўсюджвацца ад вогнішча. У суботу гарэла сухая расліннасць на беразе ракі Бярэзіны, у весках Падкамень і Арэшкавічы. А ў весцы Забор’е людзі вынеслі з печы напалову спаленыя дровы і пакінулі іх на сухой траве. Вынік – гарэнне травы на значнай плошчы, людзі не змаглі справіцца з полымем самастойна і выклікалі на дапамогу ратавальнікаў. У нядзелю гарэла сухая расліннасць у весцы Чыжаха. Таксама ноччу ў нядзелю у Гарэнічах здарыўся пажар, на якім цудам уцалеў чалавек: 38-гадовы мужчына распаліў печку і лег спаць. Прачнуўся ад таго, што стала цяжка дыхаць – гарэў матрас на печцы. Гаспадар сам пакінуў дом, але яшчэ пэўны час марудзіў з вызавам пажарных: панікаваў, спрабаваў сам справіцца з агнем. Сусед, які заўважыў пажар, пазваніў на лінію 101. Зараз пагарэлец зараз наўрад ці зможа жыць там, што яшчэ нядаўна называлася яго домам.
Людзі, будзьце пільныя! У сухое надвор’е адной іскры можа хапіць для непапраўнай бяды. Не выпальвайце траву, уважліва сачыце за распаленымі вогнішчамі і печкамі. Курэнне і ўжыванне спіртнога – фактары, якія таксама садзейнічаюць вогненнай бядзе. Варта нагадаць: штрафы за парушэнні правілаў пажарнай бяспекі могуць дасягаць 30 базавых велічынь (810 рублеў), у асобных выпадках можа наступіць і крымінальная адказнасць.
Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.