Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Пажары ў раёне з-за свавольства дзяцей з агнём

Дата: 20 мая 2020 в 12:05, Обновлено 20 мая 2020 в 12:08
285 просмотров

Два пажары з-за свавольніцтва дзяцей з агнем здарыліся ў гэтым годзе ў Бярэзінскім раёне. Адно здарэнне прывяло да цяжкога траўміравання хлопчыка. Увечары 12 лютага ў Бярэзінскую раённую бальніцу з з аграгарадку Паплавы з апёкамі абедзвюх ног і рук прывезлі 14-гадовага падлетка. Агульная плошча апёку, устаноўленая медыкамі, склала 42 адсоткі цела. Як высветлілася, хлопец узяў ёмістасць з бензінам у дапаможнай гаспадарчай пабудове, разліў паліва ў двары і падпаліў яго. Спалохаўшыся, пачаў тушыць агонь нагамі, ад чаго ўспыхнула адзенне. Прычына здарэння - дзіцячае свавольства. «Гульнямі» з лёгкаўзгаральнымі вадкасцямі сваволяць не толькі дзеці: дарослыя нярэдка падпальваюць дровы ў печы пры дапамозе бензіну, выкарыстоўваюць небяспечныя вадкасці пры распальванні вогнішча. Тым самым падаюць небяспечны прыклад сваім дзецям. Не паўтарайце чужых памылак, дзесяць разоў падумайце - «а ці варта?» - перад тым, як выкарыстоўваць не па прызначэнні ёмістасць з палівам.
На гэтым небяспечныя прыгоды дзяцей не скончыліся. 12 красавіка ў аграгарадку Косаўка дашкольнік і два малодшыя школьнікі пасваволілі з запалкамі і падпалілі салому. Па словах дзяцей, яны затушылі ўзгаранне нагамі і пабеглі гуляць у іншае месца. Праз некаторы час полымя зноў разгарэлася, пачаў гарэць сарай непадалёку. Ратавальнікаў выклікаў мясцовы жыхар, людзі не пацярпелі.
Прыведзеныя выпадкі яскрава паказваюць, што бывае, калі дзеці застаюцца без нагляду дарослых. Наперадзе летнія канікулы, і ўсім бацькам неабходна вельмі пастарацца, каб арганізаваць вольны час дзяцей. Хтось пэўны час правядзе ў летнім лагеры, хтось – у весцы пад наглядам бабулі. А мноства дзяцей будзе бавіць вольны час так, як пажадае душа і падкажа фантазія. Пастарайцеся ўвесь час кантраляваць, чым занятыя дзеці, быць з імі на сувязі. Загадзя пагаварыце з дзецьмі пра правілы бяспечных паводзінаў, не прамінайце штодзень нагадваць іх. Гэта датычыцца не толькі пажарнай бяспекі. Штогод дзясяткі дзяцей у Беларусі гінуць на дарогах, тонуць пры купанні ў вадаёмах, траўміруюцца электратокам.
Зараз у раёне праходзіць акцыя “Не пакідайце дзяцей адных!”. Ратавальнікі выкарыстоўваюць нестандартныя формы работы, каб нагадаць бацькам пра неабходнасць сачыць за дзецьмі. Мы адпраўляем пісьмы сем’ям, штодзень размаўляем з людзьмі па тэлефоне, праводзім раённы конкурс “Я б у ратавальнікі пайшоў!”, інфармуем людзей праз раённыя сайты.
Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.