Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень маці

Дата: 14 октября 2020 в 13:16, Обновлено 14 октября 2020 в 13:23
195 просмотров

Дзень маці — міжнароднае свята, але ў розных краінах на дзяржаўным узроўні яно адзначаецца ў розныя часы года. У Беларусі яно адзначаецца з 1996 года 14 кастрычніка.
У гэты дзень прынята віншаваць маці і цяжарных жанчын, у адрозненне ад Міжнароднага жаночага дня, калі віншаванні прымаюць усе прадстаўніцы жаночага полу.
Ушанаванне жанчыны-маці мае шматвяковую гісторыю, практычна ва ўсіх культурах спрадвеку шануецца маці.
Гісторыя святкавання Дня маці сыходзіць каранямі ў рэлігійнае свята Пакроў Прасвятой Багародзіцы — ва ўсіх праваслаўных цэрквах у гэты дзень праводзіцца святочнае набажэнства. Лічыцца, што ў 910 годзе ў Ерусаліме цудоўным чынам Багародзіца явіла сябе, падчас набажэнства многія людзі ўбачылі ў небе Маці Божую, якая пакрывала ўсіх людзей і маліліся шырокім белым покрывам, імкнучыся абараніць ўсіх дзяцей Божых. Менавіта таму Дзень маці ў Беларусі прымеркаваны да гэтак важнага ў праваслаўнай рэлігійнай традыцыі свята.
З іншага боку, гісторыя свята ляжыць у паважлівым стаўленні да жанчын, якія сталі маці — гэта тэндэнцыя прасочваецца ва ўсіх славян.
У Беларусі ўжо амаль 20 гадоў свята адзначаецца на дзяржаўным узроўні — яно падмацавана інфармацыйна, праводзяцца разнастайныя сустрэчы, лекцыі, круглыя сталы, прысвечаныя тэме мацярынства і самога свята, ладзяцца дыскусіі, выпускаюцца віншавальныя газеты, плакаты, паштоўкі.
Так вучні ўстановы адукацыі актыўна далучыліся да мерапрыемстваў, прымеркаваных і арганізаваных да Дня маці: конкурс "Букет для любых і родных матуль", выстава малюнкаў і плакатаў ", акцыя "Дзясятка для мамы" (фотаздымкі ў фотаальбоме).

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.