Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень пад дэвізам "Мы выбіраем жыццё!"

Дата: 28 ноября 2020 в 21:46, Обновлено 6 декабря 2020 в 21:49
167 просмотров

Сусветны дзень барацьбы са СНІДам адзначаецца 1 снежня штогод у адпаведнасці з рашэннем Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і Генеральнай Асамблеі ААН, прынятым у 1988 годзе. Гэты дзень набыў статус штогадовай падзеі ў большасці краін свету і дэманструе міжнародную салідарнасьць у барацьбе з хваробай.
Мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай даты ў ДУА "Багушэвіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа", накіраваны на павышэнне інфармаванасці і дасведчанасці вучняў установы па пытаннях захавання здароўя і прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі, садзейнічаюць фарміраванню адказных адносін да свайго здароўя, матывацыі на адмову ад рызыкоўных практык паводзін. Увазе вучняў 7-11 класаў былі прапанаваны прагляд і абмеркаванне відэароліка "Толькі не са мной. Малалог ВІЧ-інфіцыраванага", гутарка "Як спыніць СНІД?", конкурс прапагандысцкіх плакатаў "Моладзь супраць СНІДу". Малодшыя вучні былі задзейнічаны ў падрыхтоўцы малюнкаў да тэматычнай выставы "Калі хочаш быць здаровым" (1-6 класы).

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.