Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

22.04.2021 Школа Актыўнага Грамадзяніна

Дата: 22 апреля 2021 в 13:26
111 просмотров

22 красавіка 2021 года для вучняў 8-11 класаў быў праведзены інфармацыйна-адукацыйны праект “ШАГ” – “Школа Актыўнага Грамадзяніна” па тэме “Ёсць у кожнай перамозе тваёй і маёй вясна сорак пятага года”.
Перад вучнямі выступіла загадчык Багушэвіцкай інтэграванай бібліятэкі Бінжук Тамара Уладзіміраўна. Яна адзначыла, што свой ўклад у разгром фашысцкіх захопнікаў унеслі партызаны і падпольшчыкі Беларусі, якую ў гады акупацыі па праву называлі “рэспублікай-партызанкай”. Нямала партызан было і на багушэвіцкай зямлі. Сярод іх Сцярлёва Вольга Тарасаўна, Белезяк Мікалай Харытонавіч, якія зусім нядаўна пайшлі з жыцця. Тамара Уладзіміраўна прачытала ўспаміны багушэвіцкіх партызан аб вайне, запісаныя загадчыкам бібліятэкі яшчэ пры іх жыцці.
Затым з падрыхтаванай прэзентацыяй "Настаўнікі, якія прайшлі дарогамі вайны" выступілі вучні 11 класа Хадунька Максім і Рыжова Кацярына. Яны ўзнавілі ў памяці слаўныя імёны землякоў, якія да вайны і пасля яе працавалі на ніве настаўніцтва.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.