Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Да трагедыі заставаліся імгненні…

Дата: 2 октября 2017 в 18:02, Обновлено 2 октября 2017 в 23:10
Автор: Путрик Е. О.
484 просмотра

Лічаныя імгненні заставаліся да трагедыі ў шматкватэрным доме па вуліцы Марыі Рамановіч, 5. Першага кастрычніка ў адной з кватэр сабралася кампанія, каб нясумна правесці час. Няцяжка здагадацца, што бавіць час дапамагалі гарэлка і цыгарэты. У восем гадзін вечара маладыя людзі – брат і сястра, што жылі ў суседнім пад’ездзе гэтага ж дома, выйшлі на балкон і заўважылі дым, які валіў з вакон “вясёлай” кватэры. Не марудзячы, яны пазванілі ратавальнікам па тэлефоне 101, а самі кінуліся на дапамогу людзям. На той час кватэра была поўнасцю ў дыме, ля дзвярэй сядзела жанчына, якая нават не мела сіл выйсці. У адным з пакояў маладыя людзі знайшлі і выцягнулі на вуліцу двух мужчын – бацьку і сына, якія мірна спалі ў абдымках п’янага дурману. І нават не адчувалі, што побач тлее матрац. Яшчэ б дзве-тры хвіліны і ратаваць было б некага: часцей за ўсе людзі, што спяць на момант ўзгарання, гінуць не ад агню, а з-за атручання ўгарным газам… На жаль, гэтая гісторыя – “класіка жанру” ў зводках выратавальнікаў. Як правіла, часцей за ўсё пажары ў жыллі адбываюцца менавіта з-за курэння ў ложку, і ў большасці выпадкаў такія ўзгаранні заканчваюцца гібеллю людзей.
Страшна і недарэчна маглі пайсці з жыцця адразу тры чалавекі… Думаецца, гэтая гісторыя павінна стаць паказальнай для аматараў павесяліцца ў кампаніі з гарэлкай і цыгарэтай. Няўжо вы хочаце аддаць свае адзінае жыццё недакурку, з якім кладзецеся ў ложак?
Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.