Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 20.04.2019

Дата: 17 апреля 2019 в 10:46
370 просмотров

У сувязі з абвяшчэннем 2019 года Годам малой радзімы, а таксама падрыхтоўкай да святкавання 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў рэспубліканскім органам дзяржкіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным ураду, а таксама мясцовым выканаўчым і распарадчым органам і іншым арганізацыям рэкамендавана на добраахвотнай аснове правесці 20 красавіка рэспубліканскі суботнік на працоўных месцах або ажыццявіць добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан гісторыка-культурных каштоўнасцей, тэрыторый населеных пунктаў, падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона.

Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, у тым ліку на працоўных месцах, у аб'ёмах, вызначаных добраахвотна работнікамі, у тым ліку тых, чыя дзейнасць не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, будуць пералічаныя праз раённыя і гарадскія выканкамы ў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам.

Прадугледжана, што 50% грашовых сродкаў застаюцца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Яны будуць накіраваны на падрыхтоўку дзіцячых загарадных аздараўленчых лагераў да летняга сезона, у тым ліку на развіццё і ўмацаванне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы, добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан населеных пунктаў, а таксама рамонт, рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцяў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Астатнія 50% пералічаць Міністэрству фінансаў. Дадзеныя сродкі будуць накіраваныя Мінскаму гарвыканкаму на капітальны рамонт з мадэрнізацыяй помніка партызанам і воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, з Вечным агнём і рытуальнай пляцоўкай (манумент Перамогі ў Мінску) і рамонт падземнага пешаходнага пераходу (ніжняя рытуальная пляцоўка і службовыя памяшканні).

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.