Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

За выхадныя дні ў раёне здарыліся два пажары

Дата: 23 ноября 2020 в 12:55, Обновлено 23 ноября 2020 в 12:57
160 просмотров

За выхадныя дні ў раёне здарыліся два пажары
21 лістапада гарэў жылы дом у аграгарадку Любушаны. Пажылая гаспадыня, добра натапіўшы печку, займалася ў двары сваімі справамі. Неўзабаве заўважыла дым, што ішоў з хаты, спрабавала зайсці ў памяшканне. Як высветліла, гарэў пакой, у якім была ўсталяваная печка. Гаспадыня не адмаўляе, што пакінула на гарачай ляжанцы рэчы. Яны і ўспыхнулі ад перанакалу, агнем значна пашкоджаны пакой і маёмасць у ім. Падобныя пажары ў асенне-зімовы час – не рэдкасць. Колькі б ратавальнікі ні нагадвалі людзям пра правілы эксплуатацыі печы, колькі б ні пісала пра гэта раённая газета і ні агучваліся матэрыялы па радыё – ўсе роўна застаецца месца халатнасці чалавека… Зіма яшчэ наперадзе. Будзьце максімальна ўважлівымі пры эксплуатацыі печаў, вучыцеся на памылках іншых! Найперш не перанакальвайце печку. Не пакідайце рэчы на гарачых ляжанках. Адрамантуйце коміны. Гэта – элементарныя і нескладаныя меры, што зберагуць ад пажару. А за пра рамонт печкі ў пажылых людзей найперш павінны паклапаціцца іх дарослыя дзеці!
Наступным днем, 22 лістапада, у Мікулічах таксама гарэў дом. Тут прычынай стала неасцярожнасць пры курэнні 59-гадовага мужчыны. Як высветлілася, ён своечасова прачнуўся ад едкага паху дыму і самастойна змог пакінуць памяшканне. Гэта і ўратавала яго жыццё. Як правіла, аматары пакурыць у ложку гінуць на пажарах нават не прачнуўшыся, часта сітуацыю абцяжарвае ўжыванне спіртных напояў.
“Не прапальвай сваё жыццё!” – хочацца, каб гэты прызыў службы ратавання пачулі як мага больш людзей і задумаліся, што сваімі паводзінамі яны не толькі падвяргаюць сябе смяротный рызыцы, але і ставяць пад удар жыцці родных людзей. І ратавальнікі разам з медыкамі не ставяць мэты адвучыць чалавека ад курэння. У канцы канцоў, кожны сам выбірае свой шлях. Мы толькі настойліва раім: не курыце у доме – гэта небяспечна! Не бярыце цыгарэту ў ложак – бо наступнага ранку для вас можа не наступіць! Няхай звычка надзейна тушыць недакурак у попельніцы стане вашым трывалым прынцыпам!
Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.