Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Ці вартая тая рыба такой рызыкі?

Дата: 9 декабря 2020 в 10:05, Обновлено 9 декабря 2020 в 10:08
159 просмотров

Літаральна некалькі дзен пастаялі невялікія марозы – а на рэчцы ўжо нямала аматараў зімняй рыбалкі. Так, у раёне горада Беразіно неабыякавыя прахожыя заўважылі на рацэ групу з пяці чалавек, што лавілі рыбу. Мінакі пачалі нават тэлефанаваць у службу ратавання, бо хваляваліся за людзей. Ля берага – літаральна стаіць вада, крыху далей у затоцы сапраўды ўтварылася невялікія льдзіна, на якой і рыбачылі людзі. Пагаварыць з імі і запэўніць у неабходнасці клапаціцца пра асабістую бяспеку выехала група ў складзе некалькіх міліцыянераў і работніка службы ратавання. Пра забарону Бярэзінскага райвыканкама выходзіць на лёд рыбакі, натуральна, не ведалі. Стараліся ўпэўніць, што першы лёд у 4-5 сантыметраў – трывалы для групы людзей, паказвалі небагаты ўлоў… На пытанне, што будуць рабіць, калі хто праваліцца ў ледзяную ваду – паціскалі плячыма, усміхаліся. “Было са мной такое некалькі разоў, - кажа мужчына сярэдніх гадоў, - нічога, выбраўся…”.
Служба ратавання нагадвае: забарона выхаду на лёд – мера дзеля папярэджання гібелі людзей на зімніх вадаёмах, а не для таго, каб у чымсьці абмежаваць грамадзян. Яна будзе адменена, як толькі пагодныя ўмовы дапамогуць лёду стаць дастоткова трывалым, тады і знаходжанне рыбакоў на вадаёме будзе бяспечным і іх адпачынак нішто не азмрочыць.
Вольга Данэйка, інспектар прапаганды райаддзела па надзвычайных сітуацыях

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.