Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

25.04.2019 "Школа актыўнага грамадзяніна"

Дата: 25 апреля 2019 в 15:40
386 просмотров

У межах адзінага дня інфармавання праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" з вучнямі 8-11 класаў установы адукацыі сустрэлася памочнік ляснічага Багушэвіцкага лясніцтва Вольга Юр’еўна Маркоўская. Тэма адзінага дня інфармавання "Беларусь памятае". У межах дадзенай тэмы вучням былі прапанаваны 4 інфармацыйныя блокі:

"Дзень Перамогі"
Для беларусаў гэта вялікае свята, даніна памяці, глыбокай павагі і павагі савецкім воінам, працаўнікам тылу, партызанам і падпольшчыкам – усім, хто набліжаў Перамогу

"75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў"
Доўгія 3 гады пакутавала ад фашысцкага гнёту беларуская зямля. Галоўным сродкам насаджэння тут свайго "новага парадку" нацысты абралі палітыку генацыду і масавага крывавага тэрору. Гітлераўцы чынілі зверствы, не шкадуючы ні жанчын, ні дзяцей. Канцлагеры, турмы, гета дзейнічалі практычна ў кожным раёне Беларусі. Усяго ў межах рэспублікі было створана 260 лагераў смерці і 70 гета. Толькі ў адным з іх, Трасцянецкім, загінула 206,5 тысяч чалавек.

"Паклонімся вялікім тым гадам".
На 1 студзеня 2019 года ў Беларусі пражывала 6 845 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны (у мінулым годзе – 9 030). Больш за ўсё ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны на пачатак гэтага года пражывала ў Мінску – 1916 чалавек; у Гродненскай вобласці – 495, у Мінскай вобласці – 874, у Віцебскай – 956, у Брэсцкай – 897, у Гомельскай – 1 045, у Магілёўскай – 662 чалавекі.

"Будучае будаваць маладым"
19 красавіка Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка звярнуўся з штогадовым пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, у ходзе якога звярнуў асаблівую ўвагу на маладое пакаленне - незалежнае і самастойнае.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.