Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

12 мая - Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Дата: 12 мая 2019 в 12:30
434 просмотра

Сёння Дзяржаўны герб і сцяг з’яўляюцца агульнапрынятымі атрыбутамі дзяржаўнасці, у якіх адлюстраваны гістарычныя славянскія карані беларускага народа.

Яны ўяўляюць асноваўтвараючую ідэю роўнасці ўсіх грамадзян рэспублікі незалежна ад сацыяльнай і рэлігійнай прыналежнасці, шырока прымяняюцца ў паўсядзённым жыцці грамадства, у дыпламатычных адносінах дзяржаў.

Нашы герб і сцяг - адлюстраванне велічы і прыгажосці роднай зямлі, пераемнасці гістарычных традыцый і непарыўнай сувязі мінулага, сучаснасці і будучыні краіны, мірнага, стваральнага характару беларусаў. З імі, абранымі воляю народа галоўнымі сімваламі нашай суверэннай дзяржавы, мы ўпэўнена ідзём наперад да агульнай мэты - пабудовы моцнай і квітнеючай Беларусі.

Шанаваць і паважаць свае герб і сцяг - абавязак і справа гонару кожнага беларуса. Няхай гэтыя найвялікшыя нацыянальныя каштоўнасці асвячаюць самыя важныя падзеі нашага жыцця, напаўняючы сэрца высокімі пачуццямі любові да Айчыны і адказнасці за яго лёс.

Мы з гонарам адзначаем Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь як сімвал патрыятычнага аб’яднання грамадзян, імкненне народа жыць у міры і згодзе, годнай працай ствараючы аснову дабрабыту нашай дзяржавы.

У гэты знамянальны дзень жадаем усім дабра, шчасця і поспехаў у імя працвітання роднай Беларусі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.