Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Толькі пачаўся год – і ўжо тры пажары…

Дата: 8 января 2020 в 11:54, Обновлено 8 января 2020 в 11:57
237 просмотров

Трывожна і неспакойна пачаўся 2020 год для раённай службы ратавання. Так, вечар суботы 4 студзеня адзначаны адразу двума пажарамі. Адзін з іх прывёў да трагічнага сыходу. А восьмай гадзіне вечара загарэўся жылы дом па вуліцы Кастрычніцкай у Беразіно, у агні загінуў мужчына, інвалід другой групы. Прычына, што разглядаецца як найбольш верагодная - неасцярожнасць пры курэнні. Гаспадар, як высветлілася, меў звычку пакурыць у ложку. Пажарнага апавяшчальніка ў доме не стаяла. Не прайшло і двух гадзін – новае паведамленне аб пажары. І зноў да гэтага прывяла нядбайнасць чалавека пры абыходжанні з агнем. Па вуліцы Веры Лясных горада загарэўся сарай. Як расказваюць самі гаспадары, за некалькі гадзін да здарэння яны занеслі ў пабудову мангал з недагарэўшымі вуглямі…
Раніцай 6 студзеня ў аграгарадку Лешніца гарэў сарай. “Віноўніца” – печка-буржуйка, якую распаліў гаспадар для абагрэву памяшкання. Літаральна гадзіна – і распачаўся пажар. Як высветлілася, печка была самаробнай. Ад пажару не ўратавала нават тое, што яна была абкладзена цэглай. Канчатковую прычыну яшчэ высветліць праверка, але ж найбольш верагодна ўзгаранне пачалося ў месцы сутыкнення дымаходу з драўлянай столлю. Печка не мела нарміраванай проціпажарнай раздзелкі, частка дымаходу была выкананая металічнай трубой.
Вось такія “віноўнікі” бяды – недакурак, мангал, печка… А насамрэч – неасцярожнасць чалавека, яго злачынная халатнасць у дачыненні да ўласнай бяспекі… У зімні час звычайна колькасць пажараў у жыллі павялічваецца. Уважліва сачыце за станам печаў у доме і гаспадарчых пабудовах, не дазваляйце членам сям’і курыць у доме, усталюйце пажарныя апавяшчальнікі. Уважлівасць і асцярожнасць чалавека, своечасовы рамонт печаў і электраправодкі – тыя фактары, што ўратуюць вашу маёмасць ад пажару. Пры любой надзвычайнай сітуацыі неадкладна званіце па тэлефоне 101 ці 112.
Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.