Новости
Установу адукацыі наведаў загадчык Багушэвіцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Клюсаў Ігар Аляксеевіч. Урач правёў гутарку з вучнямі 7-11 класаў "Алкаголь - дарога ў бездань". Працягам гутаркі стаў відэаролік аб шкодным уплыве алкаголю на арганізм чалавека і падлетка ў прыватнасці.
У перыяд з 13 па 20 красавіка 2019 года Мінскае дзяржаўнае вытворчае аб'яднанне праводзіць добраахвотную акцыю "Тыдзень лесу -2019". Акцыя прысвечана Году малой Радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Галоўная мэта мерапрыемства- далучэнне грамадскасці да праблем ляснога фонду, папулярызацыі беражлівых адносін да аднаго з галоўных прыродных рэсурсаў краіны, узмацненне экалагічнай , эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў.
Далучайцеся да акцыі! Унясіце свой уклад у прымнажэнне ляснога фонда Мінскай вобласці!
13 красавіка 2019 года запрашаем усіх вучняў,педагогаў прыняць удзел у раённым суботніку. Пачатак у 9.00
З 15 па 19 красавіка 2019 года ва ўстанове адукацыі будзе арганізавана правядзенне міжведамаснай прафілактычнай акцыі "Мы супраць алкаголю!".
11.04.2019 на базе нашай установы адукацыі прайшло паседжанне раённага метадычнага аб'яднання настаўнікаў пачатковых класаў. Педагогі наведалі адкрыты занятак у 3 класе (настаўнік Несцярэнка А.Д.), абмеркавалі пытанні навучання і выхавання вучняў пачатковых класаў. Метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Трус Г.В. пазнаёміла прысутных з асаблівасцямі вядзення школьнай дакументацыі.
“Калі пажарны спіць – краіна багацее” – існуе вядомы жарт. Сапраўды, калі няма пажарным работы – значыць, няма і вогненнай бяды ў людзей, няма страт і гора. Але ж апошні тыдзень раённым ратавальнікам літаральна не прысесці з-за выездаў на ліквідацыю пажараў сухой расліннасці. 2 красавіка ўстаноўлены антырэкорд: пяць выездаў ажыццявілі пажарныя машыны, каб патушыць стыхію, што пачала буяць з-за людской неасцярожнасці. Так, у гэты дзень гарэў калгасны сад ААТ “Багушэвічы” ў вёсцы Высокая Гара і абочына непадалеку ад саду. У вёсцы Прыбрэжнае гарэлі адразу тры ўчасткі сухастою, прычынай , верагодней за ўсё, сталі неабачліва кінутыя ля дарогі недакуркі. Таксама недакурак, кінуты ў сухую траву гаспадаром жылога дома ў Кукарава, прывеў да пажару. Сам мужчына ў гэты час мірна спаў і не бачыў, што робіцца ў двары… 3 красавіка – яшчэ два выезды. На гэты раз распаленыя і пакінутыя без нагляду кастры прывялі да пажару сухой травы ў весках Гарэнічы і Міраслаўка. А яшчэ адзін гаспадар на вуліцы Піянерскай у Беразіно развеў такі касцер на падворку, што слуп чорнага дыму было відаць людзям нават на вуліцы Марыі Рамановіч… А побач – ні вядра з вадой, ні лапаты, толькі сухая трава , дрэвы ды кусты… Пратакол і штраф цяпер прымусяць яго задумвацца пра выкананне ўсіх нескладаных мер бяспекі пры спальванні смецця. 6 красавіка антырэкорды “пабіты”: 11 выездаў…
Асобная гутарка – пра кантроль за дзіцячымі забавамі. 30 сакавіка ў вёсцы Новіны два шасцікласнікі сваволілі з запалкамі, падпальваючы сухую траву. Калі агонь пачаў распаўсюджвацца, паспрабавалі затушыць яго самастойна. Не справіўшыся са стыхіяй, папрасілі дарослых вызваць ратавальнікаў. Не прайшло і трох гадзін – трывожны званок з вёскі Галаўныя Ляды: хлопчык з Барысава, што гасціў у радні, падпальваў ля дарогі галлё, ад якіх пайшла гарэць сухая трава. Дзякуй Богу, у абодвух выпадках дзеці не пацярпелі. Вось толькі непрыемнасці зараз - бацькам і педагогам: накіраваны пісьмы ва ўпраўленні па адукацыі Бярэзінскага і Барысаўскага раёнаў, камісіі па справах непаўналетніх.
У чарговы раз заклікаем людзей думаць, а потым браць у рукі запалкі. Не кідаць акуркі ў сухую траву. Кантраляваць, чым займаюцца дзеці. Спальваць смецце толькі па правілах! А лепей - пастарацца вывезці смецце з падворка. Выпальванне ж сухой расліннасці, траў на корані катэгарычна забараняецца. Работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях ужо прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці 11 грамадзян. Максімальны штраф, які ўжо прызначаны некалькім людзям – 10 базавых велічынь, а гэта 255 рублей. Вы павінны ведаць, што за выпальванне сухой травы штрафы могуць быць у памерах ад 10 да 40 БВ (да 1020 рублеў), а за спальванне смецця з парушэннямі існуючых норм бяспекі – да 30 БВ (да 765 рублеў).
Правілы ж спальвання смецця наступныя: у бязветранае надвор’е, на акапанай тэрыторыі, на адлегласці не менш 10 метраў ад будынкаў, пры наяўнасці вядра з вадой побач, пад пастаянным наглядам.
Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС
ФАЦ "Лазурны" запрашае бацькоў і дзяцей наведаць "Папа-зал"(бясплатна) кожную суботу з 17.00 па 21.00 і нядзелю з 14.00 па 21.00 . Пры сабе неабходна мець зменны абутак.
28 сакавіка 2019 года на базе ДУА "СШ №2 г.Беразіно" адбыўся конкурс работ даследчага характару сярод навучэнцаў устаноў адукацыі раёна. У конкурсе прымалі ўдзел і вучні нашай установы: Расолька Аляксандр, вучань 9 класа , Рымашэўская Алена, вучаніца 7 класа; Куляшова Аксана, вучаніца 10 класа,Малахаў Андрэй , вучань 8 класа і Шпак Максім , вучань 5 класа. Па выніках удзелу работа вучня 9 класа Расолькі Аляксандра "Відавы састаў німфалідаў на тэрыторыі Багушэвіцкага сельсавета" (кіраўнік настаўнік біялогіі Сініла А.М) прызнана пераможцам Конкурсу работ даследчага характару вучняў устаноў адукацыі Бярэзінскага раёна. Віншуем пераможцу!!Дзякуем усім удзельнікам, настаўнікам за актыўны ўдзел у конкурсе!!!!!
Шосты школьны дзень 06.04.2019 запрашае на Дзень касмічных падарожжаў: 1-4 класы змогуць прыняць удзел у конкурснай праграме " Касмічнае падарожжа", для 5-8 класаў арганізавана пазнавальная праграма "Шляхам Вялікай Мядзведзіцы", а 9-11 класы пакажуць свае веды ў інтэлектуальнай гульні "Невядомае аб вядомым". Чакаем усіх!!!
Сумма в 1020 рублей – много ли это? Именно столько могут заплатить граждане, которые не слушают предупреждения спасателей и бездумно продолжают выжигать сухую траву. Спасатели напоминают: наступил весенний пожароопасный период, и сейчас надо быть крайне осторожными даже при сжигании мусора на подворьях, не говоря уже о целенаправленном выжигании трав на корню! За последние 10 дней районные спасатели выезжали на ликвидацию горения сухой растительности семь раз: горела трава в деревнях Якшицы, Винорово, Притерпа, Матевичи, Богушевичи. Почти во всех случаях существовала угроза жилым или хозяйственным постройкам. Ведь в условиях неустойчивой погоды порыв ветра легко превращает костер в неконтролируемую стихию. 28 марта пожар сухой травы в Матевичах сам дачник-минчанин, к примеру, безуспешно тушил несколько часов, и только потом вызвал спасателей. Как выяснилось, мужчина просто решил выжечь небольшой участок сухостоя, не думая о последствиях. Итог – стресс, штраф, сорванные выходные. По его словам, так делают многие люди в деревне…
МЧС напоминает: сжечь мусор на своем подворье можно только на расстоянии не менее 10 метров от сгораемых построек, при наличии ведра воды рядом, под постоянным присмотром. Выбирайте для этой процедуры безветренный день, место сжигания обязательно окопайте. Штрафы за нарушение данных правил могут достигать 765 рублей (30 базовых величин). Выжигание же сухой растительности, трав на корню категорически запрещается!
Ежедневно инспекторы Березинского РОЧС выезжают в рейды по выявлению фактов выжигания сухой растительности и сжигания мусора с нарушениями норм пожарной безопасности. Уже составлены 3 протокола о привлечении граждан к административной ответственности.
Ольга Данейко, инспектор пропаганды Березинского РОЧС
14 апреля 2019 года состоится заключительный в этом учебном году День Открытых Дверей Белорусского государственного технологического университета. Абитуриенты смогут познакомиться со специальностями БГТУ, пообщаться с руководством и преподавателями, побывать на экскурсии в лабораториях университета.
Начало в 12 часов. Адрес проведения: г. Минск, ул. Свердлова, 13а.
Государственное учреждение образование «Минский областной институт развития образования» информирует, что кафедра информационных технологий в культуре учреждения образования «Белорусского государственного университета культуры и искусства» приглашает обучающихся учреждений образования на День открытых дверей, который состоится 13 апреля 2019 г. в 12.00 по адресу: г. Минск, ул. Рабкоровская, д.17, каб. 506.
По всем вопросам обращаться по телефону: +375 17 2647058.
Пачынаецца пажарна-прафілактычная акцыя ў жыллі грамадзян
У перыяд з 2 да 19 красавіка ў раёне пройдзе міжведамасная рэспубліканская акцыя “За бяспеку разам!”. Штодня рэйдавыя групы будуць правяраць домаўладанні грамадзян і расказваюць ім, як не патрапіць у спіс пагарэльцаў. У складзе груп - ратавальнікі, міліцыя, работнікі адукацыі, сацыяльнага абслугоўвання, энерганадзору, бальніцы, газавай гаспадаркі. Пад увагай – шматдзетныя і нядобранадзейныя сем’і, інваліды, адзінокія састарэлыя людзі і тыя, хто злоўжывае спіртным. Менавіта ў дамах названых катэгорый грамадзян найчасцей адбываюцца пажары.
Каб упэўніцца, ці бяспечна жыць у вашым доме, звярніцеся ў Бярэзінскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях па адрасе г.Беразіно, вул.Паркавая, 2, ці патэлефануйце па нумары 5-54-47. Ратавальнікі правераць ваш дом і дадуць адпаведныя рэкамендацыі. Паслуга бясплатная.
Вольга ДАНЭЙКА, інспектар прапаганды Бярэзінскаг
Учащиеся ГУО "Богушевичский учебно-педагогический комплекс детский сад - средняя школа" приняли участие в Республиканском конкурсе детских творческих работ "Послание ветерану", посвященном 75-летию освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков
Рашэннем Бярэзінскага райвыканкама з мэтай папярэджання няшчасных выпадкаў на вадаёмах раёна, а таксама ў адпаведнасці з Правіламі аховы жыцця людзей на водах Рэспублікі Беларусь, з 12 сакавіка на тэрыторыі раёна забаронены выхад на лёд.
Пры станоўчай атмасфернай тэмпературы трываласць лёду на вадаёмах хутка змяншаецца. Лёд становіцца рыхлым, на ім паяўляюцца прамыіны,утвараецца так званы "двайны лёд".Таму знаходжанне на ім смяротна небяспечнае. Пра гэта неабходна ведаць і памятаць.
16 марта 2019 года на районном мероприятии "Вместе-в безопасное будущее!" учащаяся 2 класса Путрик Валерия (руководитель учитель начальных классов Клеванович Т.К.) была награждена дипломом 2-й степени в номинации "Пропаганда промышленной безопасности" по итогам участия в районном смотре-конкурсе детского творчества "Спасатели глазами детей-2019", а также учреждение образования отмечено благодарностью по итогам конкурсов уголков пожарной безопасности и за активное сотрудничество с Березинским РОЧС.
Для предупреждения и профилактики ДТП с участием пешеходов, в том числе и на пешеходных переходах, с 18 по 22 марта 2019 года в Минской области проводится профилактическая акция «Безопасный переход».
Рейдовые группы из числа сотрудников милиции общественной безопасности в темное время суток в населенных пунктах, прилегающих к автомобильным дорогам, будут выявлять пешеходов, велосипедистов, водителей гужевого транспорта, не соблюдающих правила дорожного движения в части использования световозвращающих элементов.
Также в поле зрения сотрудников ГАИ водители, не предоставляющие преимущества в движении пешеходам на пешеходных переходах, а также создающие аварийную обстановку. Ко всем нарушителям будут применяться меры административного воздействия.
Во время акции будет проводиться разъяснительная работа и профилактические мероприятия. В трудовых коллективах и детской аудитории сотрудники ГАИ в очередной раз разъяснят причины и последствия ДТП, совершаемых на пешеходных переходах, напомнят правила безопасного поведения при переходе проезжей части и проезде пешеходных переходов.
Водителям стоит проявлять повышенное внимание на дорогах. Если заметили ребенка вблизи проезжей части, рекомендуется заблаговременно снизить скорость движения – действия детей иногда непредсказуемы. Осторожность нужно проявлять при совершении маневров на внутридворовых территориях и при проезде пешеходных переходов.
Рекомендации пешеходам: при переходе проезжей части дороги обязательно смотрите по сторонам, в том числе, когда идете по пешеходному переходу. В темное время суток не забывать обозначать себя световозвращающими элементами.
Уважаемые автомобилисты, не оставайтесь равнодушными. Если вы видите вблизи проезжей части пешехода, находящегося в состоянии алкогольного опьянения, явно представляющего опасность для движения, просим вас незамедлительно сообщить в дежурную часть ГАИ Минской области на телефонную линию 102.
Штогод 2 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень дзіцячай кнігі ў гонар Дня нараджэння дацкага пісьменніка-казачніка Ганса Хрысціяна Андэрсэна. Наш добры і надзейны сябар - кніга! Пад такім дэвізам пройдзе шосты школьны дзень ва ўстанове адукацыі 23.03.2019 года. Вучняў 1- 4 класаў чакае падарожжа "У казачнай краіне", 5-8 класы змогуць прыняць удзел у КВЗ " У гасцях у казкі", а вучні 9-11 класаў наведаюць літаратурны брэйн-рынг.
16.03.2019 г. приглашаем всех учащихся принять активное участие в мероприятиях шестого школьного дня: для 1-4 классов организован конкурс рисунков "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся", 5-8 классы - турнір "Я-грамадзянін", 9-11 классы смогут принять участие в дискуссии "Ты-грамадзянінам быць абавязаны".