Новости
Важная информация от РОЧС: за одни сутки – три трагедии…
В минувшую субботу на пожарах в Минской области погибли три человека, в том числе ребенок. В Пуховичском районе погибли в одном доме 64-летняя женщина и 44-летний мужчина, в Стародорожском районе стихия унесла жизнь 7-летнего мальчика. Его 12-летняя сестра смогла спастись, мать детей находится в реанимации. По предварительной версии, причиной обоих пожаров стал перекал печи.
Спасатели напоминают о необходимости крайне внимательно относится к эксплуатации печей. В условиях сильных морозов многие домовладельцы перекаливают печь, что может привести к беде. Лучше протопить печь дважды – утром и вечером - небольшим количеством дров. Уберите вещи с горячей лежанки. Старайтесь закрыть заслонку печи за два часа до отхода ко сну. Спасет вашу жизнь при задымлении автономный пожарный извещатель – он разбудит своим сигналом спящих людей и даст им таким образом возможность покинуть опасную зону.
Берегите себя, телефон службы спасения – 101 или 112.
Ольга Данейко, инспектор пропаганды Березинского РОЧС
С таким призывом обращаются к населению нашей страны сейчас все средства массовой информации. Районная служба спасения также напоминает об опасности сильных холодов. Самая опасная мысль, периодически возникающая в умах тех, кто по иронии судьбы становится пострадавшим не только в сильный мороз, но и в любой другой экстремальной ситуации: «это не про меня!», «со мной ничего не случится!», «я в рубашке родился!». Как известно, Бог бережет только береженого!
В результате сильных морозов ежегодно люди получают обморожения, бывают и летальные исходы. Обморожение наступает в результате различных причин. Основные - это внешние воздействия холодного ветра, низкой температуры воздуха. Сопутствуют обморожению и такие факторы, как алкогольное и наркотическое опьянение.
Если обморожения не удалось избежать, важно уметь оказать помощь себе или другому человеку. Вызовите скорую помощь, до приезда медиков важно находиться в теплом месте, выпить теплый напиток. Пораженные участки тела следует изолировать тканевыми повязками. Не менее важно обеспечить неподвижность пораженных холодом кистей и стоп, так как сосуды достаточно хрупкие и могут быть повреждены.
Следствием сильных холодов становятся и пожары по причинам, связанным с эксплуатацией печей. Не перекаливайте их, лучше протопить печь дважды понемногу, нежели один раз основательно. В прошлом году в Березинском районе произошел 41 пожар, почти половина случаев – 19 – произошли в сельхозпостройках: банях, сараях, гаражах. Сгорели и 15 жилых домов. Такая причина, как нарушения норм пользования печами, стала в прошлом году основной. Винить в этом никого, кроме самих себя, хозяевам сгоревшего имущества не приходится.
Использование электрических обогревателей в холода тоже может привести к пожару. Важно не пользоваться ими сутки напролет, обязательно отключать на ночь и ни в коем случае не сушить на приборе вещи. Кроме того, нужно поставить обогреватель вдали от штор, мягкой мебели, чтобы исключить риск возгорания.
Банальный призыв «Берегите себя!» никогда не утратит актуальности. Человеческий фактор – а попросту халатность и невнимательность человека – становится причиной не только пожаров, но и ДТП, трагедий на водоёмах, иных происшествий, приводящих к тяжелым последствиям.
Телефон службы спасения – 101 или 112.
Ольга Данейко, инспектор пропаганды Березинского РОЧС
21 мая 2020 г. дэпутаты прынялі ў першым чытанні папраўкі ў закон аб дзяржсімвалах, якія ўступілі ў сілу з 1 студзеня 2021 года. Так, змены закранулі Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь:
Зорка стала большай па памерах;
Выявы канюшыны, льну і лента, якая іх абрамляе, сталі больш аб'ёмнымі;
Контур тэрыторыі дзяржавы атрымаў залаты колер;
Змяніўся надпіс "Рэспубліка Беларусь".
Падрабязней пра сімволіку Рэспублікі Беларусь па спасылцы
https://bogushevichy.schools.by/pages/dzjarzhanaja-smvolka-respublk-belarus
За мінулы год у Бярэзінскім раёне адбыўся 41 пажар, у агні загінулі 3 чалавекі. Сярод прычын пажараў па-ранейшаму першае месца “трымаюць” парушэнні правілаў карыстання печамі, на другім месцы - неасцярожнасць пры абыходжанні з агнем, на трэцім – свавольства дзяцей з агнем і парушэнні правілаў карыстанння электрасеткамі. Амаль палова пажараў – 19 выпадкаў – адбыліся ў сельскагаспадарчых пабудовах. З іх сем – у лазнях. Таксама ў раёне згарэла 15 жылых дамоў, чатыры разы раённыя ратавальнікі тушылі пажары на тэрыторыях суб’ектаў гаспадарання.
Святкаванне новага 2021 года адзначана ў Мінскай вобласці ўсплескам пажараў, што адбыліся менавіта ў лазнях. Бярэзінскі раён – не выключэнне. 31 снежня 2020 года ў весцы Аўгустова мясцовыя жыхары “на сумленне” натапілі лазню, ад перанакалу яна і загарэлася. Людзі не пацярпелі. 1 студзеня 2021 года ў вёсцы Міхалева гаспадары таксама вырашылі памыцца, а познім вечарам у лазні ўзнік пажар. Прычына – парушэнне правілаў пабудовы печы: яе раздзелка ў месцы сутыкнення коміну печкі са столлю аказалася недастатковых памераў. У такой сітуацыі невялікай раколіны звычайна хапае, каб столь пачала дымець…
Памятайце важныя меры бяспекі, выконваць якія пры эксплуатацыі печкі - абсалютна нескладана:
- неабходна замазаць расколіны печы, комін павінен мець добрую цягу і быць пабеленым. Тады на белым фоне можна будзе заўважыць новыя расколіны;
- дымавая труба ў месцы злучэння з драўлянымі перакрыццямі столі павінна мець патаўшчэнне цаглянага мура – раздзелку шырыней не менш за 25 см;
- прыбіце перад топкай металічны ліст памерамі 50х70 см: ён зберажэ падлогу ад вугалькоў, што могуць выпасці з печы;
- не выкарыстоўвайце пры падпалцы лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці;
- трымайце не менш як за метр ад гарачай печы вопратку, мэблю, дровы і іншыя гаручыя матэрыялы;
- попел і перагарэлае вуголле выкідвайце не бліжэй за 10 метраў ад будынкаў;
- печка, што топіцца, павінна быць пад вашым наглядам;
- перанакал – шлях да пажару: тапіце печку ў маразы 2 разы невялікай колькасцю дроў, чым адзін раз да чырвані.
Толькі ўважлівыя адносіны да ўласнай бяспекі зберагуць ваш дом і маёмасць ад страшнай бяды – пажару. Беражыце сябе і пры надзвычайнай сітуацыі неадкладна званіце па нумары 101 альбо 112.
Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС
30.12.2020 в рамках новогодней благотворительной акции "Наши дети" руководством Государственного учреждения образования "Богушевичский учебно-педагогический комплекс детский сад - средняя школа" вручены подарки детям многодетной семьи Соболь Натальи Александровны и Николая Сергеевича.
Разнастайнасць форм работы службы ратавання з насельніцтвам – вялізная. Штогод гэтыя формы відазмяняюцца і становяцца больш разнастайнымі. Так, прапагандысцкі крэатыў “дабраўся” і да дамоў людзей. Так, у снежні ў Бярэзінскім раёне быў аб’яўлены конкурс “Ландшафтны дызайн МНС”. Некалькі сем’яў даслалі свае творчыя работы ў райаддзел па надзвычайных сітуацыях у намінацыі “Дызайн вокнаў”. Вашай увазе – работы сям’і Собаль (аг.Багушэвічы) і сям’і Шубіч (аг.Багушэвічы). Думаецца, што не лішнім будзе такі крэатыўны варыянт напаміну людзям аб выкананні мераў бяспекі падчас святкавання ўсенародна любімых дзён.
Ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Нашы дзеці" з 28 снежня па 31 снежня 2020 года адбудуцца навагоднія святочныя мерапрыемствы: для 1-11 класаў арганізаваны "КЛАСНЫЯ навагоднія аганькі", для выхаванцаў дашкольных груп пройдзе навагодні ранішнік.
Ад печкі з расколінамі, з неадрамантаванымі комінамі. А яшчэ – ад печкі на драўляным падмурку. Не здзіўляйцеся, такія яшчэ сустракаюцца. Эксплуатуюць яе часцей за ўсе састарэлыя грамадзяне, што не маюць сілы і дастатковых сродкаў для замены аджыўшай свой век канструкцыі…
Ноччу 18 снежня 78-гадовы мужчына прачнуўся ў сваёй хаце ў весцы Старая Марціянаўка Бярэзінскага раёна ад едкага паху дыму. Ён змог самастойна патушыць падлогу, што гарэла ля печы і частку драўлянага падмурка печкі. Гаспадар не ўтойвае, што тапіўся “на сумленне” – доўна і вялікай колькасцю дроў: у хаце было халодна. Ратавальнікаў пенсіянер не выклікаў… Мужчына адолеў агонь сваімі сіламі.
Нагадваем уладальнікам печаў: перанакал печы – адна з асноўных прычын пажараў у зімовы час. У халады тапіце печку лепей два разы невялікай колькасцю дроў. А што датычыцца печаў з драўляным падмуркам – пастарайцеся пазбавіцца ад небяспечнай канструкцыі і ўсталяваць у жыллі надзейныя печы з цырвонай цэглы, што стаяць на асобным незгаральным падмурку. Абавязкова купіце аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Пры пажары яго сігнал выратуе ваша жыцце! Беражыце сябе і пры любой надзвычайнай сітуацыі неадкладна тэлефануйце па нумары 101 ці 112.
Вольга Данэйка, iнспектар прапаганды Бярэзiнскага РАНС
Міні-праект "Птушыная сталоўка", над рэалізацыяй якога працавалі выхавальнік, бацькі і выхаванцы дашкольнай групы "Сонейка" ДУА "Багушэвіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа", завершаны.
На працягу тыдня дзеці пад кіраўніцтвам вопытнага педагога Корык Вольгі Пятроўны вывучалі зімуючых птушак. На занятках слухалі аповед выхавальніка пра звычкі птушак, пра асаблівасці іх жыцця ў халодны перыяд года, а потым самі ляпілі з пластыліну фігуркі птушак, рабілі аплікацыю "Снегіры на галінцы".
Бацькі выхаванцаў таксама не засталіся без увагі: для іх на інфармацыйным стэндзе была змешчана інфармацыя аб экалагічным выхаванні дзяцей, якая падштурхнула дарослых стаць прыкладам для сваіх сыноў і дачушак і праявіць клопат пра пярнатых. Кожная прынесеная бацькамі кармушка - вынік стараннай працы людзей, неабыякавых у адносінах да прыроды.
Колькі радасці было ў дзяцей, калі іх кармушкі з’явіліся на дрэвах на тэрыторыі ўстановы! Цяпер кожная прагулка пачынаецца з акцыі "Пакармі птушак". Выхаванцы з задавальненнем сыплюць у кармушкі зерне, семкі, ягады, прынесеныя загадзя. І з яшчэ большым задавальненнем іх ядуць вераб’і, снегіры і сойкі, якія ўжо запомнілі шлях да нашай "птушынай сталоўкі".
(Фота ў раздзеле "Фотаальбомы")
Чем ближе к Новому году, тем более востребованным становится этот товар… Он способен украсить любой праздник, а вот при неправильном применении может привести к пожару или отправить вас в больницу. Ваши догадки правильные: речь идет о пиротехнических изделиях. К ним относятся петарды, ракетницы, фейерверки, римские свечи, салюты, даже бенгальские огни и некоторые виды хлопушек. К слову, реализация пиротехники в нашей стране запрещена постановлением Совета Министров №475 от 11 августа 2020 года. Тем не менее, желающих купить опасный товар мало что сможет остановить в их стремлении… Опасность представляют и другие атрибуты праздника – электрические гирлянды, горючие украшения для дома и елки.
Вашему вниманию – реальные истории и простые, но действенные советы спасателей.
Год назад первые пострадавшие от пиротехники появились еще до наступления нового 2020 года. В Гомеле в больницу обратился 35-летний мужчина. В результате разрыва петарды в его руке произошла ампутация ногтевых фаланг двух пальцев и получена рваная рана кисти. Еще больше пострадал 60-летний житель Рогачева. Мужчина вышел во двор, чтобы полюбоваться эффектом от использования петарды. Но в результате разрыва снаряда в руке лишился сразу трех пальцев.
Совет от МЧС: если уж решили воспользоваться пиротехникой, то для начала прочитайте инструкцию и строго ей следуйте! Брать в руки не сработавший снаряд – крайне опасно: он может взорваться прямо у вас в руке!
1 января 2020 года в Минске 11-летний мальчик поджигал петарды во дворе своего дома и получил травму левого глаза. Все каникулы ребенок провел в больнице. 5 ноября 2020 года в Гомеле 25-летняя мать не усмотрела за годовалым ребенком: малыш играл с игрушками и нашел фрагмент от новогодней хлопушки. В результате получил термические ожоги тела.
Совет от МЧС: не позволяйте детям брать в руки пиротехнические изделия! Их желание побыстрее испытать эмоции от эффектного хлопка или вороха искр могут обернуться серьезными травмами: ожогами лица и глаз, ампутацией фалангов пальцев, черепно-мозговыми травмами. В момент запуска любого вида пиротехнических изделий ребенок находился на безопасном расстоянии.
Прошлая новогодняя ночь чуть не стала роковой для семьи из Минска. К пожару привели использованные бенгальские огни, случайно забытые на скатерти. Возгорание произошло в тот момент, когда семья отправилась на улицу. По возвращении домой глава семейства почувствовал запах гари и самостоятельно начал тушить пожар. С ожогами рук мужчину доставили в больницу.
Совет от МЧС: нельзя недооценивать опасность бенгальских свечей. Полюбовались яркими искрами – опустите палочку в стакан с водой!
А этот курьезный случай произошел в Гродно. От новогодней свечи загорелся костюм Деда Мороза, в который нарядился мужчина, чтобы повеселить друзей. Несостоявшегося "зимнего деда" доставили в больницу с ожогами.
Совет от МЧС: Будьте внимательны при использовании в доме свечей, электрических гирлянд. От свечи могут загореться находящиеся рядом горючие предметы или даже елка. Горят елки и искусственные – в основном недорогие, не пропитанные огнеупорным составом, и натуральные – чаще всего уже высохшие. Возможно возгорание елки даже от установленных неподалеку электронагревательных приборов. Ложась спать, не забывайте выключить из розетки электрическую гирлянду. Как и любой электроприбор, она не должна находиться в рабочем режиме сутки напролет.
Ольга Данейко, инспектор пропаганды Березинского РОЧС
Падрыхтоўка да сустрэчы Новага года і Каляд – вельмі добрая і радасная традыцыя. Асабліва прыемна, калі святочныя ўпрыгажэнні зроблены сваімі рукамі, з любоўю і клопатам. Вучні і педагогі ДУА "Багушэвіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа" ўжо некалькі дзён уласнымі рукамі ствараюць прыгажосць. Гляньце і Вы! (Фота ў раздзеле "Фотаальбомы")
Літаральна некалькі дзен пастаялі невялікія марозы – а на рэчцы ўжо нямала аматараў зімняй рыбалкі. Так, у раёне горада Беразіно неабыякавыя прахожыя заўважылі на рацэ групу з пяці чалавек, што лавілі рыбу. Мінакі пачалі нават тэлефанаваць у службу ратавання, бо хваляваліся за людзей. Ля берага – літаральна стаіць вада, крыху далей у затоцы сапраўды ўтварылася невялікія льдзіна, на якой і рыбачылі людзі. Пагаварыць з імі і запэўніць у неабходнасці клапаціцца пра асабістую бяспеку выехала група ў складзе некалькіх міліцыянераў і работніка службы ратавання. Пра забарону Бярэзінскага райвыканкама выходзіць на лёд рыбакі, натуральна, не ведалі. Стараліся ўпэўніць, што першы лёд у 4-5 сантыметраў – трывалы для групы людзей, паказвалі небагаты ўлоў… На пытанне, што будуць рабіць, калі хто праваліцца ў ледзяную ваду – паціскалі плячыма, усміхаліся. “Было са мной такое некалькі разоў, - кажа мужчына сярэдніх гадоў, - нічога, выбраўся…”.
Служба ратавання нагадвае: забарона выхаду на лёд – мера дзеля папярэджання гібелі людзей на зімніх вадаёмах, а не для таго, каб у чымсьці абмежаваць грамадзян. Яна будзе адменена, як толькі пагодныя ўмовы дапамогуць лёду стаць дастоткова трывалым, тады і знаходжанне рыбакоў на вадаёме будзе бяспечным і іх адпачынак нішто не азмрочыць.
Вольга Данэйка, інспектар прапаганды райаддзела па надзвычайных сітуацыях
За прошедшие выходные в районе на пожарах погибли два человека
В очередной раз неосторожность человека при курении стала причиной беды. Именно к этой версии возникновения пожаров на выходных и гибели людей в огне склоняются инспекторы Березинского районного отдела по чрезвычайным ситуациям. Ночью в субботу в деревне Верхлёвка Погостского сельсовета сгорел жилой дом, в огне погиб 53-летний мужчина, безработный. По словам родственников и соседей, погибший периодически употреблял спиртное и курил в доме. Сутки спустя, в воскресенье вечером произошел пожар в Березино по ул.М.Горького. Здесь погиб в огне 40-летний мужчина, также безработный. Неоднократно применяемые ранее меры воздействия со стороны различных служб не возымели на него действия: мужчина продолжал злоупотреблять спиртным, курить в доме, меры по лечению от алкоголизма не приносили результата. Итог такого поведения, к сожалению, закономерен, и подобные случаи происходят в нашем районе ежегодно.
Как может быть, что люди погибают в огне в наш век высоких технологий? Кто виноват? Алкоголь и сигарета? Халатность? Распущенность? Чаще всего все эти факторы в совокупности. Нередко поведение и вредные привычки курильщиков ставят под угрозу не только их жизнь, но и жизни близких людей…
Если вы видите, что соседи ведут антиобщественный образ жизни, в их домах собираются компании и распивают алкоголь, сообщите об этом в милицию или пожарную службу. Тем более не стоит закрывать глаза, если в таком доме проживают малолетние дети. Неравнодушие способно спасать жизни.
Телефон службы спасения - 101 или 112.
Ольга Данейко, инспектор пропаганды Березинского РОЧС.
Эканомія на спажыванні цеплавой і электрычнай энергіі, а таксама вады - гэта не адмова ад камфорту, а забеспячэнне неабходных умоў пражывання шляхам рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў. Да такога вываду прыйшлі вучні ДУА "Багушэвіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа" ў ходзе мерапрыемстваў "Беражлівай суботы". Вучні пачатковых класаў шчыравалі над падрыхтоўкай сценгазеты "Парады гнома Эканома". 5-8 класы бралі ўдзел у ток-шоу "Зямля ў нас адна", а старшакласнікі правялі "энергапатруль" па аўдыторыях установы адукацыі і вызначылі, у якім з вучэбных кабінетаў вучацца самыя дасведчаныя ў пытаннях эканоміі і беражлівасці.
Сусветны дзень барацьбы са СНІДам адзначаецца 1 снежня штогод у адпаведнасці з рашэннем Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і Генеральнай Асамблеі ААН, прынятым у 1988 годзе. Гэты дзень набыў статус штогадовай падзеі ў большасці краін свету і дэманструе міжнародную салідарнасьць у барацьбе з хваробай.
Мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай даты ў ДУА "Багушэвіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа", накіраваны на павышэнне інфармаванасці і дасведчанасці вучняў установы па пытаннях захавання здароўя і прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі, садзейнічаюць фарміраванню адказных адносін да свайго здароўя, матывацыі на адмову ад рызыкоўных практык паводзін. Увазе вучняў 7-11 класаў былі прапанаваны прагляд і абмеркаванне відэароліка "Толькі не са мной. Малалог ВІЧ-інфіцыраванага", гутарка "Як спыніць СНІД?", конкурс прапагандысцкіх плакатаў "Моладзь супраць СНІДу". Малодшыя вучні былі задзейнічаны ў падрыхтоўцы малюнкаў да тэматычнай выставы "Калі хочаш быць здаровым" (1-6 класы).
В школах республики сегодня проходят мероприятия в рамках информационно-образовательного проекта «ШАГ» – «Школа Активного Гражданина».
Учащиеся 8-11 классов рассуждают на тему: «Мы в современном медиапространстве: уважение, безопасность, достоверность».
Тема, безусловно, актуальная и очень необходимая. За последние годы информационное пространство кардинальным образом изменилось. Ведущую роль стала играть сеть Интернет, которая для молодежи выступает основным каналом получения новостей и пространством для общения. Интернет предлагает детям широкий спектр возможностей для выражения их индивидуальности, образования и обучения, поэтому дети являются одной из наиболее быстро растущих групп пользователей Интернета. Одновременно с положительными моментами возникают вопросы информационной безопасности детей. Защита несовершеннолетних от интернет-угроз является важной задачей не только для Республики Беларусь, но и для всех развитых стран мира, однако недостаточно контролируемый характер сети Интернет создает много до сих пор не решенных проблем.
За выхадныя дні ў раёне здарыліся два пажары
21 лістапада гарэў жылы дом у аграгарадку Любушаны. Пажылая гаспадыня, добра натапіўшы печку, займалася ў двары сваімі справамі. Неўзабаве заўважыла дым, што ішоў з хаты, спрабавала зайсці ў памяшканне. Як высветліла, гарэў пакой, у якім была ўсталяваная печка. Гаспадыня не адмаўляе, што пакінула на гарачай ляжанцы рэчы. Яны і ўспыхнулі ад перанакалу, агнем значна пашкоджаны пакой і маёмасць у ім. Падобныя пажары ў асенне-зімовы час – не рэдкасць. Колькі б ратавальнікі ні нагадвалі людзям пра правілы эксплуатацыі печы, колькі б ні пісала пра гэта раённая газета і ні агучваліся матэрыялы па радыё – ўсе роўна застаецца месца халатнасці чалавека… Зіма яшчэ наперадзе. Будзьце максімальна ўважлівымі пры эксплуатацыі печаў, вучыцеся на памылках іншых! Найперш не перанакальвайце печку. Не пакідайце рэчы на гарачых ляжанках. Адрамантуйце коміны. Гэта – элементарныя і нескладаныя меры, што зберагуць ад пажару. А за пра рамонт печкі ў пажылых людзей найперш павінны паклапаціцца іх дарослыя дзеці!
Наступным днем, 22 лістапада, у Мікулічах таксама гарэў дом. Тут прычынай стала неасцярожнасць пры курэнні 59-гадовага мужчыны. Як высветлілася, ён своечасова прачнуўся ад едкага паху дыму і самастойна змог пакінуць памяшканне. Гэта і ўратавала яго жыццё. Як правіла, аматары пакурыць у ложку гінуць на пажарах нават не прачнуўшыся, часта сітуацыю абцяжарвае ўжыванне спіртных напояў.
“Не прапальвай сваё жыццё!” – хочацца, каб гэты прызыў службы ратавання пачулі як мага больш людзей і задумаліся, што сваімі паводзінамі яны не толькі падвяргаюць сябе смяротный рызыцы, але і ставяць пад удар жыцці родных людзей. І ратавальнікі разам з медыкамі не ставяць мэты адвучыць чалавека ад курэння. У канцы канцоў, кожны сам выбірае свой шлях. Мы толькі настойліва раім: не курыце у доме – гэта небяспечна! Не бярыце цыгарэту ў ложак – бо наступнага ранку для вас можа не наступіць! Няхай звычка надзейна тушыць недакурак у попельніцы стане вашым трывалым прынцыпам!
Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС
Прафесіянальная арыентацыя вучняў - адзін з важных накірункаў адукацыйнага працэсу. Мэта дзейнасці педагогаў у прафарыентацыйным накірунку:
- пашырэнне ўяўленняў вучняў аб галінах і прафесіях, аб запытах сучаснага рынку працы і патрабаваннях да кадраў ва ўмовах хуткага развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій;
- падрыхтоўка старшакласнікаў да прафесіянальнага самавызначэння.
Шосты школьны дзень у ДУА "Багушэвіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа" 21.11.2020 быў прафарыентацыйнай тэматыкі. Пакуль малодшыя вучні выконвалі цікавыя заданні, спрабавалі сябе ў ролі прадстаўніка пэўнай прафесіі, адказвалі на пытанні віктарын, старэйшыя засвойвалі веды па праграме прафесійнай падрыхтоўкі "Аператар ЭВМ".
19.11.2020 ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны дзень інфармавання для супрацоўнікаў "Грамадскі дыялог: асноўныя накірункі развіцця Беларусі". Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Т.А.Малашкевіч паведаміла аб дзейнасці дыялогавых пляцовак, на якіх абмяркоўваюцца ініцыятывы і прапановы грамадзян.Таццяна Анатольеўна падкрэсліла, што кожны член калектыва можа выказаць сваё меркаванне наконт унясення змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.