Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Новости

Бодрость духа, грация и пластика… Это то, что ожидает человека, который заботится о своем здоровье. Проблемы со здоровьем, неприятный запах, риск возникновения пожара в доме – такие неприятности ожидают курильщика… В рамках акции «Не прожигай свою жизнь» активисты КЮСП «Сирена» Березинского района подготовили для молодежи веселый видеоролик, в котором предоставят вам выбор: курить или заниматься спортом.
Ссылка на ролик: https://photos.app.goo.gl/EiceBEfnfPfzFeE26

Дзень здароўя прайшоў 14 лістапада ў ДУА "Багушэвіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа" пад дэвізам "Мы за здаровы лад жыцця!". Вучні 1-4 класаў прынялі актыўны ўдзел у віктарыне "У краіне здароўя". Для падлеткаў былі арганізаваны прагляд прафілактычных відэаролікаў "Зрабі правільны выбар!" і кансультацыя педагога сацыяльнага "У рабстве шкодных звычак". Лагічным працягам праведзеных мерапрыемстваў сталі падрыхтоўка малюнкаў і плакатаў да тэматычнай выставы "Дзеці супраць COVID-19" і працоўная акцыя "Чысціня ўратуе свет".

11 лістапада штогод адзначаецца Міжнародны дзень энергазберажэння. З гэтай нагоды ў ДУА "Багушэвіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа" прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя пытанням рацыянальнага выкарыстання энергетычных рэсурсаў: "Падарожжа па краіне энергазберажэння", "Энергазберажэнне - справа кожнага!", "Няхай будзе святло!".
Вучні ў цікавай і займальнай форме пазнаёміліся з элементарнымі правіламі эканоміі энергарэсурсаў і іх практычнага прымянення. Мерапрыемствы дазволілі павысіць інфармаванасць дзяцей па праблеме абмежаванасці прыродных рэсурсаў.

На асенніх канікулах прайшоў другі этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Нашу ўстанову на алімпіядах прадстаўлялі Блізнюк Лізавета, вучаніца ІХ класа (абслуговая праца), Рыжова Кацярына і Куляшоў Антон, вучні ХІ класа (фізічная культура і здароўе), Самусёва Валянціна, вучаніца ХІ класа (біялогія). У выніку Рыжова Кацярына атрымала дыплом ІІІ ступені па фізічнай культуры і здароўю. ВІНШУЕМ!!!

5 лістапада адзначыў свой 24-ты дзень нараджэння клуб юных ратавальнікаў “Сірэна” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Бярэзінскага раёна. Усе гэтыя гады заняткі з дзецьмі ў клубе вядзе Ірына Рыгораўна Осіпава. За пройдзеныя гады яна стала сапраўды родным чалавекам у пажарнай часці, дзе і збіраюцца на заняткі дзеці. Без перабольшвання можна сказаць, што ўсе ў часці лічаць яе за таго ж самага байца, а таму нараўне з прафесійнымі ратавальнікамі можам называць Ірыну Рыгораўну сапраўднай легендай службы.
Зададзім некалькі пытанняў нашай гераіне:
- Як пачыналася для вас уся гэта “пажарная гісторыя”?
- Ведаеце, ніколі б не падумала, што 24 гады буду вучыць дзяцей. У мяне ж вышэйшая тэхнічная адукацыя, я інжынер-металург. Калісь працавала тэхнолагам на заводзе “Зеніт” у Вілейцы, потым – у страхавай кампаніі, а таксама на заводзе па вытворчасці вакон. У 1996 годзе у раённым адзеле народнай адукацыі Бярэзінскага райвыканкама паўстала пытанне аб стварэнні клуба юных ратавальнікаў, і тагачасны інспектар па пажарнаму нагляду Альфер Юрый Вітальевіч запрасіў мяне працаваць з дзецьмі.
- Ці было цяжка ствараць усе з “нуля”?
- Ведаеце, было больш цікава. Дзеці прыходзілі актыўныя, захапляліся пажарнай справай хутка. Дзеці і зараз такія! Канечне, зараз мы маем і форму, і наглядную прадукцыю, і мноства распрацовак па рабоце з дзецьмі, і інтэрнэт падкажа цікавыя ідэі. А тады кожная гульня стваралася сваімі рукамі, шукалі грошы на форму, самой прыходзілася распрацоўваць заняткі. Нельга было страціць цікавасць дзяцей!
- Ці былі думкі пашукаць іншую работу?
- Не, не было. Самой было цікава працаваць: кожны год у клуб прыходзілі новыя дзеці, пачаў “шумець” цэлы маладзежны рух, узнікла маладзежная арганізацыя ратавальнікаў-пажарных. Пастаянна прыцягвалі дзяцей да дзейнасці: то конкурсы, то акцыі, то пажарны спорт, то абласны палявы лагер…
- Колькі дзяцей прайшлі навучанне ў клубе за 24 гады?
- Цяжка падлічыць, прыкладна 1900 чалавек. Ганаруся, што многія з іх выбралі для сябе прафесію ратавальніка: зараз у раённым аддзеле годна служаць Аляксандр Карабінеўскі, Яўген Сігуеў, Віктар Палянскі, Данііл Лапыцька і іншыя.
- Як арганізавана навучанне ў клубе?
- У залежнасці ад узросту дзяцей працуюць тры групы, штодзень прыходзяць дзеці пасля ўрокаў. Самыя старэйшыя займаюцца ад да 19 гадзін вечара. У клубе зараз 70 удзельнікаў, звычайна на працягу вучэбнага года прыходзяць новыя дзеці: спачатку ідуць з сябрамі “за кампанію”, проста паглядзець, а потым просяцца застацца. Прыемна, што больш за палову маіх выпускнікоў – дзеці, што прыйшлі ў клуб яшчэ ў 4-5 класе і засталіся да канца школы.
- Як запрашаеце дзяцей у клуб?
- Звычайна ў верасні абыходжу з мерапрыемствамі ўсе гарадскія школы, расказваю дзецям, чым мы будзем займацца ў “Сірэне”. І гэта схема безадказна працуе ўжо 24 гады. Для дзяцей надзвычай важна, што на заняткі трэба прыходзіць менавіта ў пажарную часць.
- Якія ўзнагароды мае клуб?
- Мы добра паказваем сябе на абласных конкурсах і спаборніцтвах: да прыкладу, у 2019 годзе мы - чацвертыя па пажарна-выратавальным спорце ў першынстве Мінскай вобласці, таксама наша – 3-е месца ў практыкаванні «Пад’ем на 2 паверх вучэбнай вежы”. А у 2014 годзе мы сталі нават другімі ў вобласці ў першынстве! Мінулыя гады таксама адзначаны кубкамі і дыпломамі ў розных конкурсах і абласных спаборніцтвах.
- Якімі актывістамі ганарыцеся зараз?
- Іх многа! Асабліва парадавалі ў гэтым годзе Паліна Цыбулька і Паліна Вараб’ева. Іх запрасілі на абласныя зборы ў Слуцк: тут рыхтавалі каманду ад Мінскай вобласці для спаборніцтваў юных ратавальнікаў у лагеры “Зубраня”. Па выніках збораў Вараб’ева Паліна трапіла ў абласную каманду.
- Ірына Рыгораўна, дзякуй вам за самаадданасць справе, энтузіазм, творчасць і энергічнасць. З днем нараджэння, “Сірэна”!
Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Глабальнае пацяпленне, вірусы і хваробы, дэпрэсіі, камп’ютарная залежнасць… Не самы аптымістычны пачатак для размовы з вамі, але ж і тэма, якую трэба раскрыць – надзвычай вострая. Якую з праблем сучаснасці вы паставілі б на “адны рэльсы” з пералічанымі? Любы работнік службы выратавання адкажа без прамаруджвання: гэта гібель людзей у агні з-за неасцярожнасці пры курэнні. Амаль паўтысячы чалавек штогод у Беларусі страчвае сваё бясцэннае жыццё ў агні, амаль 80 працэнтаў з іх напярэдадні курылі і ўжывалі алкаголь… Выпадкі гібелі цэлых сумніўных кампаній, што весела праводзілі час у кампаніі з алкаголем – мноства. А дзе алкоголь – там звычайна і цыгарэта…
У Бярэзінскім раёне ў пачатку 2020 года агонь забраў жыццё мужчыны, інваліда другой групы. Ён загінуў 4 студзеня на пажары ў Беразіно. Неаднаразовыя візіты ратавальнікаў і парады не паліць у доме, навесці парадак у доме не дапамаглі: людзі ва ўзросце не жадаюць мяняць лад жыцця… А вось маладому чалавеку з вуліцы Перамогі райцэнтра пашанцавала больш: 17 ліпеня 2020 года дым з яго балкона своечасова заўважылі прахожыя, ратавальнікі паспелі вывесці з кватэры нецвярозага 23-гадовага гаспадара. “Я проста пакурыў на балконе”, - разгублена расказвае ён. Але ж куды дзелася цыгарэта – не памятае… А трапіла яна на канапу, што стаяла на балконе.
Мінулы год таксама адзначаны трагедыяй з-за нядбайнасці курцоў: 11 ліпеня 2019 года загінула пенсіянерка ў Беразіно. А літаральна за суткі да гэтага пры задымленні ў кватэры па вуліцы Перамогі ў Беразіно пажарныя выратавалі мужчыну. І зноў «віноўнік» - недакурак: яшчэ некалькі хвілін у пакоі з падпаленым матрасам - і яшчэ адно жыццё магла б згаснуць... А яшчэ ў траўні мінулага года з-за звычкі дарослых пакурыць гарэў дом у аграгарадку Дзмітравічы. Вынік пажару – страшэнны: сур'ёзныя апёкі цела і органаў дыхання атрымаў 6-гадовы хлопчык-інвалід… А чым апраўдаць любоў да курэння ў хаце жыхаркі Мінска, што пакінула недакурак у верандзе дачы, з-за чаго агонь літаральна за хвіліны знішчыў пабудову і забраў жыццё пенсіянеркі і яе 10-гадовага ўнука?.. Гэты пажар 2016 года у садовым таварыстве “Чырвоны Бераг” Бярэзінскага раёна памяюць дагэтуль многія бярэзінцы...
Як жа можа быць такое, што людзі гінуць у страшэнных вогненных пакутах у наш высокатэхналагічны век? Хто вінаваты? Алкаголь? Распушчанасць? Ці збег абставінаў? Найчасцей усе тры фактары. Паводзіны і згубныя звычкі курцоў ставяць пад пагрозу не толькі іх жыццё, але і падвяргаюць небяспецы блізкіх людзей…
Які ёсць выхад з сітуацыі? Цвердае “НЕ!” сяброўству спіртнога з тытунем. Асабіста цвердае “НЕ!” цыгарэце альбо важкі прынцып на ўсё жыцце: я не куру ў доме! Пакуль не адбудзецца рэвалюцыя ў мысленні кожнага асабістага чалавека, ніякія іншыя меры не дапамогуць.
Паважаныя грамадзяне! Калі вы бачыце, што суседзі вядуць асацыяльны лад жыцця, у іх жыллі збіраюцца кампаніі і ўжываюць спіртное, паведаміце пра гэта ўчастковаму міліцыянту або ў пажарную службу. Устаноўлены кантроль за такімі людзьмі можа паўплываць на сітуацыю. Бачыце, што злачынна за ўласных дзяцей вядуць сябе бацькі – маецца на ўвазе курэнне і злоўжыванне спіртным – не закрывайце вочы, паведаміце ў школу. Нераўнадушша здольнае выратаваць ні ў чым не вінатаватых дзяцей.
Беражыце сябе, тэлефон службы ратавання – 101 альбо 112.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

ГУ «Физкультурно-оздоровительный центр «Лазурный»
Проводит набор в группу по футболу
мальчики 2008-2013 г.р. и девочки 2009-2013 г.р.
Место проведения: г.Березино ул.Садовая, 6 (ГУ «ФОЦ «Лазурный»)
Инструктор-методист: Выговский Эрнест Анатольевич
(8 029 2704969; 55643)

Дзень маці — міжнароднае свята, але ў розных краінах на дзяржаўным узроўні яно адзначаецца ў розныя часы года. У Беларусі яно адзначаецца з 1996 года 14 кастрычніка.
У гэты дзень прынята віншаваць маці і цяжарных жанчын, у адрозненне ад Міжнароднага жаночага дня, калі віншаванні прымаюць усе прадстаўніцы жаночага полу.
Ушанаванне жанчыны-маці мае шматвяковую гісторыю, практычна ва ўсіх культурах спрадвеку шануецца маці.
Гісторыя святкавання Дня маці сыходзіць каранямі ў рэлігійнае свята Пакроў Прасвятой Багародзіцы — ва ўсіх праваслаўных цэрквах у гэты дзень праводзіцца святочнае набажэнства. Лічыцца, што ў 910 годзе ў Ерусаліме цудоўным чынам Багародзіца явіла сябе, падчас набажэнства многія людзі ўбачылі ў небе Маці Божую, якая пакрывала ўсіх людзей і маліліся шырокім белым покрывам, імкнучыся абараніць ўсіх дзяцей Божых. Менавіта таму Дзень маці ў Беларусі прымеркаваны да гэтак важнага ў праваслаўнай рэлігійнай традыцыі свята.
З іншага боку, гісторыя свята ляжыць у паважлівым стаўленні да жанчын, якія сталі маці — гэта тэндэнцыя прасочваецца ва ўсіх славян.
У Беларусі ўжо амаль 20 гадоў свята адзначаецца на дзяржаўным узроўні — яно падмацавана інфармацыйна, праводзяцца разнастайныя сустрэчы, лекцыі, круглыя сталы, прысвечаныя тэме мацярынства і самога свята, ладзяцца дыскусіі, выпускаюцца віншавальныя газеты, плакаты, паштоўкі.
Так вучні ўстановы адукацыі актыўна далучыліся да мерапрыемстваў, прымеркаваных і арганізаваных да Дня маці: конкурс "Букет для любых і родных матуль", выстава малюнкаў і плакатаў ", акцыя "Дзясятка для мамы" (фотаздымкі ў фотаальбоме).

Утром 18 сентября в Березино горел гараж. Предполагаемая причина происшествия – нарушения правил эксплуатации электросетей: во дворе стоял электромобиль, который заряжался от розетки в гараже.

Люди и соседние строения не пострадали. Гражданам необходимо понимать: нужно четко соотносить возможности электросетей и мощность приборов, включенных в розетку. Для мощных электроустройств необходимо иметь отдельное подсоединение к электрическому щитку. К таким приборам, обращение с которыми требует особой осторожности, относятся электроплиты, духовые шкафы, варочные поверхности, некоторые модели бойлеров. Одновременное использование нескольких мощных бытовых приборов – крайне нежелательно. Это может привести к пожару. Помните, что изучение инструкции по эксплуатации любого электробытового прибора – обязательное условие перед началом его работы. Консультацию по поводу особенностей отдельного подключения некоторых электроприборов вам сможет дать опытный электрик. Помните: каждый пятый пожар – это результат халатности человека при пользовании электроприборами. Берегите себя и при любой чрезвычайной ситуации незамедлительно звоните по телефону 101 или 112.

Ольга Данейко, инспектор пропаганды Березинского РОЧС

23 сентября 2020 в 11:22 | Малашкевич Т. А. | нет комментариев

Вечарам 16 верасня ў аграгарадку Пагост згарэў хляўчук. А папярэднічалі гэтаму здарэнню звыклыя дзеянні людзей… Як высветлілася, гаспадары часцяком курылi ў хлеўчуку, і калі раней бяда абыходзіла бокам гэту сям’ю, то зараз усе пайшло па-іншаму. Непатушаная запалка, што з-за неабачлівасці была кінутая ў смецце, прывяла да пажару. Службу ратавання выклікалі суседзі. Ратавальнікі нагадваюць: меры бяспекі, што здольныя выратаваць вашу маёмасць ад вогненнай бяды - самыя простыя. Трэба толькі бездакорна выконваць іх. Вазьміце за звычку курыць на вуліцы, а не ў памяшканнях; своечасова рамантуйце печ; трымайце ў спраўным стане электрасеткі. І абавязкова купіце ў жылыя памяшканні аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Пры пажары яны своечасова папярэдзяць чалавека і дадуць такім чынам яму рэальны шанец на выратаванне ўласнага жыцця.
Вольга Данэйка, iнспектар прапаганды Бярэзiнскага РАНС

18 сентября 2020 в 08:43 | Малашкевич Т. А. | нет комментариев

Фестиваль «Неделя спорта и здоровья» пройдет в учебных заведениях Минской области с 7 по 12 сентября 2020 года. Цель мероприятия - формирование значимости спортивной культуры в мировоззрении студентов и молодежи, популяризация олимпийских видов спорта и здорового образа жизни.

5 сентября 2020 в 22:49 | Малашкевич Т. А. | нет комментариев

С 25 августа по 5 сентября 2020 года на территории Минской области Госавтоинспекция проводит специальный комплекс мероприятий «Внимание - дети!», в рамках которого под девизом «Будь примером своему ребенку!» 28 августа т.г. также организовано и проведение Единого дня безопасности дорожного движения, направленного на профилактику детского дорожно-транспортного травматизма перед началом учебного года.

Сколько времени нужно ребенку, чтобы достать со шкафа спички? Включить электроприбор? Или, быть может, спрятаться от посторонних глаз и развести костер? На эти и подобные вопросы есть лишь один единственно правильный ответ – совершенно нисколько, если родители внимательно следят за своим ребенком и не оставляют его без присмотра.

Два пажары з-за свавольства дзяцей з агнём адбыліся ў раёне за выхадныя дні. Днём першага жніўня трое дзяцей гулялі ля скірдаў саломы ў полі непадалек ад аграгарадку Капланцы. Адзін з хлапчукоў, жыхар Мінску, неаднаразова спрабаваў падпаліць салому. Урэшце адна спроба аказалася, на жаль, удалай. Загарэліся цюкі з саломай, ААТ “Бярэзінскі” страціла ў выніку пажару 15 тон сена, 10 тон змаглі выратаваць пажарныя. Дзеці не пацярпелі.
У гэты ж дзень шасцера дзяцей з Мікуліч паехалі на веласіпедах гуляць у поле ля вескі Смалярня. Двое з іх – мясцовыя хлапчукі, вучні Паплаўскай школы, чацвера – прыезджыя. Як і ў першым выпадку, дзеці бегалі па тюках з саломаю. У аднаго з хлапчукоў аказаліся з сабою запалкі і ён дзеля свавальства падпаліў салому. У выніку гэтага пажару ААТ “Першамайскі” панесла страты ў памеры трох тон сена. Дзеці не пацярпелі.
У абодвух выпадках пажар учынілі школьнікі. Вядзецца следства і высвятляюцца ўсе акалічнасці здарэнняў. Відавочна, што вінаватыя не толькі дзеці, але і іх бацькі. Адсутнасць кантролю за гульнямі дзяцей, пакіданне запалак у зоне дасягальнасці для малых – тыя фактары, што падштурхоўваюць дзяцей да гульні з агнем. Нагадваем: за ўчынкі дзяцей даводзіцца плаціць дарослым. І калі ў адным выпадку справа заканчваецца штрафам і прафілактычнай работай з сям’ёй, то іншы раз бывае і так, што можна страціць жыццё дзіцяці з-за ўласнай неабачлівасці. Кантралюйце гульні дзяцей, нагадвайце ім правілы бяспекі падчас гульняў на дарозе, пры адпачынку ля вады, абавязкова расказвайце пра небяспечнасць гульняў з запалкамі.
Вольга Данэйка, інспектар прапаганды РАНС

Данная информация пригодится пользователям смартфонов – а сегодня таких людей большинство. И у каждого в телефоне окажется едва ли не десяток различных приложений. В 2016 году работники Министерства по чрезвычайным ситуациям разработали и свое приложение – оно называется «МЧС Беларуси: Помощь рядом». Приложение постоянно обновляется, пополняется данными, и уже успело завоевать авторитет среди населения. Установка приложения «в один клик» доступна как пользователям платформы Android (через PlayMarket), так и пользователям платформы Ios (через AppStore).
Полезный ресурс включает в себя множество различных разделов, которые не только повысят общий уровень ваших знаний о личной безопасности, но и смогут помочь при самых разных чрезвычайных ситуациях. Крайне полезно оно будет, если вам придется оказывать доврачебную помощь пострадавшему человеку. Также с помощью приложения родители смогут эффективно обучать своего ребёнка правилам безопасности, проходя тесты. При вероятности неблагоприятных ситуаций метеорологического характера ждите оповещения, причем придет оно заранее и вы сможете скорректировать свои дела с учетом ситуации. Работники МЧС уверяют: «Помощь рядом» пригодится каждому и в самый нужный момент окажется очень полезным. 100 тысяч пользователей смартфонов уже установили на свои телефоны приложение спасателей.
Ольга Данейко, инспектор пропаганды Березинского РОЧС

Березинский районный исполнительный комитет принял решение № 980 от 10 июля 2020 года о выплате в 2020 году единовременной материальной помощи к учебному году многодетным семьям в размере 60,0 руб. на каждого школьника.

Выплата осуществляется в соответствии с регистрацией по месту жительства (месту пребывания) матери (мачехи) в полной семье, родителя в неполной семье в Березинском районе.

Прием заявлений с предъявлением паспорта и удостоверения многодетной семьи ведет ГУ «Березинский территориальный центр социального обслуживания населения» по будним дням с 8:00 до 13:00 и с 14:00 до 17:00 по адресу: г. Березино, ул. Красина, 1.