Новости
Віншуем пераможцаў (калектыў выхавальнікаў дашкольнай адукацыі) раённага этапа чацвёртага абласнога фестывалю-конкурса "Свет дзіцінства" ў намінацыі " Тэрыторыя дзяцінства: міні-музей беларускай культуры". Наша ўстанова адукацыі заняла 2 месца па выніках удзелу ў дадзеным конкурсе.
В апреле 2019 года учреждение образования приняло участие в первом этапе конкурса литературно-исследовательских работ "Православные святые и святыни Борисовской епархии". По итогам проведения работа учащейся 10 класса Кулешовой Оксаны "Православные святые и святыни Борисовской епархии" - номинация "Страницы прошлого" (учитель истории Галуза Лариса Петровна) признана победителем и направлена для участия во втором этапе конкурса. Поздравляем !!!!!!Так держать!!!
Сёння Дзяржаўны герб і сцяг з’яўляюцца агульнапрынятымі атрыбутамі дзяржаўнасці, у якіх адлюстраваны гістарычныя славянскія карані беларускага народа.
Яны ўяўляюць асноваўтвараючую ідэю роўнасці ўсіх грамадзян рэспублікі незалежна ад сацыяльнай і рэлігійнай прыналежнасці, шырока прымяняюцца ў паўсядзённым жыцці грамадства, у дыпламатычных адносінах дзяржаў.
Нашы герб і сцяг - адлюстраванне велічы і прыгажосці роднай зямлі, пераемнасці гістарычных традыцый і непарыўнай сувязі мінулага, сучаснасці і будучыні краіны, мірнага, стваральнага характару беларусаў. З імі, абранымі воляю народа галоўнымі сімваламі нашай суверэннай дзяржавы, мы ўпэўнена ідзём наперад да агульнай мэты - пабудовы моцнай і квітнеючай Беларусі.
Шанаваць і паважаць свае герб і сцяг - абавязак і справа гонару кожнага беларуса. Няхай гэтыя найвялікшыя нацыянальныя каштоўнасці асвячаюць самыя важныя падзеі нашага жыцця, напаўняючы сэрца высокімі пачуццямі любові да Айчыны і адказнасці за яго лёс.
Мы з гонарам адзначаем Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь як сімвал патрыятычнага аб’яднання грамадзян, імкненне народа жыць у міры і згодзе, годнай працай ствараючы аснову дабрабыту нашай дзяржавы.
У гэты знамянальны дзень жадаем усім дабра, шчасця і поспехаў у імя працвітання роднай Беларусі.
10.05.2019 ва ўстанове адукацыі прайшоў школьны этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка: прысвячэнне маёй радзіме". Вучні ў чатырох узроставых катэгорыях змагаліся за магчымасць прадстаўляць нашу ўстанову адукацыі на раённым этапе конкурсу.
На раённы этап конкурсу, які пройдзе 14.05.2019, па рашэнні журы накіраваны вучаніца 4 класа Корык Дар’я і вучаніца 10 класа Кулешова Аксана.
Напярэдадні дня вялікай Перамогі ў весцы Арэшкавічы Дзмітравіцкага сельсавета здарыўся сур’езны пажар. Ноччу 8 мая тут згарэў жылы дом і сарай, яшчэ дзве сельскагаспадарчыя пабудовы пашкоджаны агнем. Цуд выратаваў жыццё трох чалавек: з-за пашкоджання электраправодкі раптам загарэлася ляпмачка, і людзі прачнуліся. На той момант ужо гарэў дах і штосьці зрабіць сваімі сіламі было немагчыма. Заставалася толькі чакаць пажарныя падраздзяленні… Самае галоўнае – людзі ўратаваліся, своечасова пакінуўшы дом. Разглядаюцца дзве прычыны пажару: расколіны дымаходу на гарышчы і няспраўнасці электраправодкі. Як высветлілася, дом быў куплены год таму назад, і новыя гаспадары добра ведалі: печ няспраўная, электраправодку трэба замяніць. Для высвятлення прычыны спатрэбіцца час, але відавочна наступнае: толькі з-за асабістай халатнасці людзі патрапілі ў бяду.
“Як-небудзь потым”, паважаныя грамадзяне, можна памяняць вокны, мэблю ці паставіць новы плот. А вось пачаць рамонт печкі, электраправодкі - гэтым трэба заняцца сёння ж! Роўна, як і купіць аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Грэбаванне простымі і такімі важнымі парадамі ратавальнікаў, як паказвае жыццё, часта б’е надзвычай балюча.
Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях
Штогод вясенне-летні перыяд суправаджаецца ростам колькасці выпадкаў траўміравання і гібелі малалетніх дзяцей. Так, вясной фіксіруецца нямала выпадкаў выпадзення з вокнаў дзяцей дошкольнага ўзросту. Такія здарэнні ўжо зафіксаваныя ў Гродне, Кобрыне, Рэчыцы. На жаль, з-за недастатковага нагляду малыя дзеці часта тонуць. Апошнія выпадкі: у Калінкавіцкім раёне малое дзіця патанула ў тэхнічным калодзежы. У Віцебскім раёне ў штучным вадаёме загінуў 5-гадовы хлопчык. У Докшыцкім раёне вадаём забраў жыццё 4-гадовага хлопчыка, пакінутага без нагляду літаральна на тры хвіліны. Спіс няшчасных выпадкаў можна працягваць… Адно з самых небяспечных месцаў, як не дзіўна, - гэта жыллё і падворак: найчасцей дзеці менавіта дома і ў двары атрымліваюць рознага рода траўмы: апекі, пераломы, атручванні. Адказныя паводзіны бацькоў, іх павышаная ўважлівасць да гульняў дзяцей, непакіданне іх без нагляду нават на некалькі хвілін – такіх нескладаных мер хопіць, каб прадухіліць няшчасце.
Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС
Педагогі ўстановы бралі ўдзел у велапрабегу, прымеркаваным да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Веласіпедысы прайшлі па маршруце "Беразіно - Косаўка - Капланцы - Лешніца - Беразіно", усклалі кветкі да помнікаў гадоў Вялікай Айчыннай вайны, размешчаных на шляху следавання. Гасцінна сустракалі ўдзельнікаў велапрабегу Дзяржаўныя ўстановы адукацыі "Капланецкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад- сярэдняя школа" і "Лешніцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад- сярэдняя школа", дзе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі.
В Учреждении образования "МИНСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ ПРОФЕССИОНАЛЬНЫЙ ЛИЦЕЙ № 7 СТРОИТЕЛЬСТВА" 18.05.2019 состоится день открытых дверей. Начало В 10:00.
З 29 красавіка па 4 мая ва ўстанове адукацыі пройдзе тыдзень гісторыі. У праграме: Гадзіна зносін "Дзяцінства, апаленае вайной" (5-6 класы), віктарына "Наша Беларусь" (7-8 класы), турнір "Гістарычная мазаіка" ( 9 клас), гадзіна Памяці "Вялікай Перамозе прысвячаецца". Запрашаем вучняў прыняць актыўны ўдзел у мерапрыемствах прадметнага тыдня!
8 мая 2019 года в 9.00 у памятника возле Богушевичского сельисполкома состоится митинг, посвящённый 75-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков.
В шестой школьный день 4 мая 2019 года в учреждении образования пройдут мероприятия, посвящённые Дню Победы: конкурс рисунков "Дорогами Победы" для 1-4 классов, акция "Абелиск" для 5-11 классов, а также педагоги примут участие в велопробеге, посвящённом 75-летию освобождения Беларуси.
Горят леса в Березинском районе…
Решением Березинского районного исполнительного комитета №450 от 23.04.2019 года введен запрет на посещение лесов в Березинском районе. К слову, такие решения приняты в каждом районе Минской области. Данная мера связана с установившейся сухой погодой и ростом числа возгораний в лесах. Несмотря на извещение о запрете, имеющееся в разных средствах массовой информации, люди упорно нарушают его. Результат – рост числа пожаров в лесах. Так, днем 25 апреля в районе деревни Гатец Погостского сельсовета горел лес на площади 0,9га. В светлый праздник Пасхи - сразу три выезда на тушение лесных массивов: пламя бушевало близ деревень Березовка и Новые Приборки Погостского сельсовета на площадях 0,4 и 0,5 га соответственно. В Березино горел лес по улице Зеленой. Все возгорания работники МЧС связывают с деятельностью человека: люди идут отдыхать в лес, разводят костры, бросают окурки в сухую траву, оставляют стеклянные бутылки. Стихийно распространяясь, лесные пожары зачастую несут угрозу населенным пунктам, наносят значительный ущерб экологии. Иногда они переходят в торфяные пожары.
Статья 15.29. Кодекса Республики Беларусь об административных правонарушениях гласит:
1. Нарушение требований пожарной безопасности в лесах или на торфяниках либо запрета на их посещение, не повлекшее причинение ущерба, – влечет предупреждение или наложение штрафа в размере до двадцати пяти базовых величин.
2. Нарушение требований пожарной безопасности в лесах или на торфяниках, повлекшее уничтожение или повреждение леса либо торфяников, если в этих действиях нет состава преступления, – влечет наложение штрафа в размере от двадцати пяти до пятидесяти базовых величин.
Ежедневно работники МЧС, ГХЛУ «Березинский лесхоз» и сельсоветов выезжают в рейды и предупреждают граждан и соблюдении мер безопасности. Штраф – мера, которую применять не хочется, но, по-видимому, уже необходимо. Рейды показывают, что люди повсеместно посещают леса, разводят костры во время отдыха на природе и практически никак не реагируют на замечания различных служб.
Ольга Данейко, инспектор пропаганды Березинского РОЧС
Днем 25 апреля на территории Погостского сельсовета в районе деревни Гатец горел лес на площади 0,9га. Одной из причин пожара, которая сейчас рассматривается, является неосторожное обращение с огнем при курении. Пострадавших в результате пожара нет. В связи с засушливой погодой спасатели призывают быть граждан предельно осторожными при использовании открытого огня, не бросать окурки в сухую траву, не оставлять бутылки и осколки от них. В ветреную погоду разведение костров на приусадебных участках запрещается, ведь этим вы подвергаете себя и близких опасности!
Решением Березинского районного исполнительного комитета №450 от 23.04.2019 года введен запрет на посещение лесов в Березинском районе.
Березинский РОЧС
У межах адзінага дня інфармавання праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" з вучнямі 8-11 класаў установы адукацыі сустрэлася памочнік ляснічага Багушэвіцкага лясніцтва Вольга Юр’еўна Маркоўская. Тэма адзінага дня інфармавання "Беларусь памятае". У межах дадзенай тэмы вучням былі прапанаваны 4 інфармацыйныя блокі:
"Дзень Перамогі"
Для беларусаў гэта вялікае свята, даніна памяці, глыбокай павагі і павагі савецкім воінам, працаўнікам тылу, партызанам і падпольшчыкам – усім, хто набліжаў Перамогу
"75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў"
Доўгія 3 гады пакутавала ад фашысцкага гнёту беларуская зямля. Галоўным сродкам насаджэння тут свайго "новага парадку" нацысты абралі палітыку генацыду і масавага крывавага тэрору. Гітлераўцы чынілі зверствы, не шкадуючы ні жанчын, ні дзяцей. Канцлагеры, турмы, гета дзейнічалі практычна ў кожным раёне Беларусі. Усяго ў межах рэспублікі было створана 260 лагераў смерці і 70 гета. Толькі ў адным з іх, Трасцянецкім, загінула 206,5 тысяч чалавек.
"Паклонімся вялікім тым гадам".
На 1 студзеня 2019 года ў Беларусі пражывала 6 845 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны (у мінулым годзе – 9 030). Больш за ўсё ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны на пачатак гэтага года пражывала ў Мінску – 1916 чалавек; у Гродненскай вобласці – 495, у Мінскай вобласці – 874, у Віцебскай – 956, у Брэсцкай – 897, у Гомельскай – 1 045, у Магілёўскай – 662 чалавекі.
"Будучае будаваць маладым"
19 красавіка Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка звярнуўся з штогадовым пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, у ходзе якога звярнуў асаблівую ўвагу на маладое пакаленне - незалежнае і самастойнае.
Вучні ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у добраахвотнай акцыі "Тыдзень лесу - 2019"
Члены ПА ГА "БРПА" абнавілі сад на тэрыторыі ўстановы адукацыі, высадзіўшы пад час раённага суботніка 13.04.2019 на прышкольным участку сажанцы яблынь.
А 17.04.2019 члены ПА ГА "БРСМ" на тэрыторыі Багушэвіцкага лясніцтва, на месцах лесапавалаў, высадзілі сажанцы елкі ( усяго пасаджана 400 елак).
18 мая 2019 года на базе ГУО "Червенский профессиональный строительный лицей" состоится день открытых дверей. Начало мероприятия:10.00. Приглашаются учащиеся 9 класса.
У сувязі з абвяшчэннем 2019 года Годам малой радзімы, а таксама падрыхтоўкай да святкавання 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў рэспубліканскім органам дзяржкіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным ураду, а таксама мясцовым выканаўчым і распарадчым органам і іншым арганізацыям рэкамендавана на добраахвотнай аснове правесці 20 красавіка рэспубліканскі суботнік на працоўных месцах або ажыццявіць добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан гісторыка-культурных каштоўнасцей, тэрыторый населеных пунктаў, падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона.
Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, у тым ліку на працоўных месцах, у аб'ёмах, вызначаных добраахвотна работнікамі, у тым ліку тых, чыя дзейнасць не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, будуць пералічаныя праз раённыя і гарадскія выканкамы ў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам.
Прадугледжана, што 50% грашовых сродкаў застаюцца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Яны будуць накіраваны на падрыхтоўку дзіцячых загарадных аздараўленчых лагераў да летняга сезона, у тым ліку на развіццё і ўмацаванне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы, добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан населеных пунктаў, а таксама рамонт, рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцяў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Астатнія 50% пералічаць Міністэрству фінансаў. Дадзеныя сродкі будуць накіраваныя Мінскаму гарвыканкаму на капітальны рамонт з мадэрнізацыяй помніка партызанам і воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, з Вечным агнём і рытуальнай пляцоўкай (манумент Перамогі ў Мінску) і рамонт падземнага пешаходнага пераходу (ніжняя рытуальная пляцоўка і службовыя памяшканні).
Минский ГПТК железнодорожного транспорта приглашает учащихся , родителей и
педагогов принять участие в ДНЕ ОТКРЫТЫХ ДВЕРЕЙ 18 апреля 2019 года в 15.00.
Участники мероприятия смогут ознакомиться с:
1) материально-технической базой колледжа;
2) особенностями вступительной кампании 2019 года;
3) планом приема на специальности колледжа.
16.04.2019. Перад вучнямі 6-11 класаў выступіла культарганізатар Багушэвіцкай інтэграванай бібліятэкі-клуба Ефрэменка Рыта Анатольеўна з лекцыяй на тэму "Карысная размова аб шкодных звычках"